11 лiстапада 2026, Серада, 18:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Французскі каментатар апынуўся ў скандале з-за Арыны Сабаленкі

Французскі каментатар апынуўся ў скандале з-за Арыны Сабаленкі

Мат’ё Солье думаў, што ягоны мікрафон быў выключаны.

Каментатар BeIN Sports Мат’ё Солье выказаўся пра знешнасць беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленкі проста падчас трансляцыі Фінальнага турніру WTA. Пра гэта піша RMC Sports.

Інцыдэнт адбыўся падчас першага групавога матчу Сабаленкі з чэшкай Каролінай Мухавай. Пасля рэкламнай паўзы, калі ў эфіры паказвалі ўступны ролік турніру, Солье, відаць, не заўважыў, што трансляцыя ўжо аднавілася, і прамовіў: «Глядзіце, глядзіце, яна жахлівая».

Фраза хутка разышлася ў сацсетках і выклікала хвалю крытыкі. Дырэктар па праграмах beIN Sports France Фларэн Узо асудзіў словы каментатара. «Я выказваю шкадаванне і рашуча асуджаю выказванні, што прагучалі сёння ўвечары ў прамым эфіры. Гэтыя каментары не адлюстроўваюць каштоўнасцяў beIN Sports. Мы застаёмся прыхільнымі да таго, каб ставіцца да ўсіх спартсменаў і ўдзельнікаў нашых эфіраў з павагай», — напісаў ён у сацсетцы X.

Сам матч Сабаленка, другая ракетка свету, выйграла з лікам 7:6 (7:2), 7:5. Наступную гульню ў групе яна правядзе супраць расіянкі Мірры Андрэевай.

Фінальны турнір WTA праходзіць у амерыканскім Індыян-Уэлсе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲