Відэафакт: пастарэлы Лукашэнка прыляцеў у Маскву
- 10.11.2026, 19:30
Прэс-служба дыктатара зноў вырэзала момант, як ён спускаўся па трапе самалёта.
Прэс-служба Лукашэнкі зноў вырэзала момант, як дыктатар спускаўся па трапе самалёта ў аэрапорце Масквы.
З-за праблем з нагамі пажылы кіраўнік заўважна кульгае, асабліва цяжка яму даюцца любыя прыступкі.
Лукашэнка раніцай 10 лістапада адправіўся ў Расію. Афіцыйна гэта называецца «працоўным візітам».
Як паведамляе яго прэс-служба, 11 лістапада ён возьме ўдзел у пасяджэнні Савета калектыўнай бяспекі АДКБ у Маскве. Лідары краін-удзельніц, як заяўлена, будуць абмяркоўваць «пытанні дзейнасці арганізацыі» і «актуальныя праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі».
У прэс-службе запэўніваюць, што Лукашэнка «падрабязна спыніцца» на пытаннях калектыўнай бяспекі на еўразійскай прасторы і выкладзе «пазіцыю Мінска». Якую менавіта, калі знешнепалітычны курс беларускага рэжыму даўно вызначаецца ў Маскве, застаецца загадкай.