Тэрарыст, які ўчыніў страляніну ў Кракаве, памёр
1- 9.11.2026, 9:09
Ён памёр у бальніцы.
Міхал О, які ўчыніў страляніну ў польскім Кракаве, сёння рана раніцай памёр у бальніцы, паведаміла малапольская паліцыя.
Малапольскі ваявода Кшыштаф Клэнчар заявіў у TVN24, што нападнік памёр а 6:30 па Мінску ў адной з кракаўскіх бальніц. Ён таксама паведаміў, што стан астатніх пацярпелых застаецца без змен.
7 лістапада 24‑гадовы мужчына адкрыў агонь па мінаках у цэнтры Кракава. Загінулі шэсць чалавек, паведамляецца пра 16 параненых, уключаючы двух паліцыянтаў і самога нападніка.
Пасля страляніны ў Кракаве паліцыя знайшла ў кватэры нападніка целы мужчыны і дзвюх жанчын — паводле папярэдніх звестак, яго бацькоў і сястры.
Самога Міхала паранілі пры затрыманні і даставілі ў бальніцу.