Знойдзена «ахілесава пята» крамлёўскай прапаганды
- 11.11.2026, 18:10
Чаму ўдары ЗСУ па дата-цэнтрах так важныя.
Удары украінскіх беспілотнікаў па расійскіх дата-цэнтрах часова парушылі працу некаторых прапагандысцкіх сетак, але не спынілі інфармацыйныя аперацыі Крамля. Пры гэтым атакі паказалі, наколькі расійская машына ўплыву залежыць ад лічбавай інфраструктуры, сацыяльных платформаў і алгарытмаў, якія дазваляюць уздзейнічаць на грамадскую думку. Гаворка ідзе не проста пра ботаў, а пра цэлую сістэму псіхалагічнага і сацыяльнага маніпулявання, піша CEPA (пераклад — сайт ).
Пасля атак на аб’екты «Яндэкса» прэзідэнт Украіны заявіў, што карыстацца сацыяльнымі сеткамі стала лягчэй, у іх стала менш ботаў, правакацый і штучнага распальвання канфліктаў.
Аднак доказаў сур’ёзнага аслаблення ўсёй расійскай прапагандысцкай сістэмы няма. Яна абапіраецца не толькі на серверы, але і на воблачныя платформы, хатнія інтэрнэт-злучэнні і міжнародныя сеткі распаўсюджвання кантэнту.
«Удары па дата-цэнтрах аказаліся важныя не таму, што адключылі прапагандысцкую машыну, а таму, што на кароткі час агалілі інфраструктуру, якая стаіць за ёй», — піша намеснік кіраўніка Украінскага цэнтра бяспекі і супрацоўніцтва .
Расія пераходзіць ад распаўсюджвання асобных фэйкаў да так званай кагнітыўнай вайны. З дапамогай штучнага інтэлекту і алгарытмаў аналізуюцца паводзіны карыстальнікаў, іх страхі і ўразлівасці, пасля чаго ім прапануюць спецыяльна падабраны кантэнт.
Мэта такіх кампаній — не толькі пераканаць людзей у канкрэтнай версіі падзей, але і пасеяць недавер да інстытутаў, абвастрыць супярэчнасці ў грамадстве і пазбавіць людзей здольнасці дзейнічаць разам.