16 лiстапада 2026, панядзелак, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне кідалі зброю і здаваліся ў палон

Расіяне кідалі зброю і здаваліся ў палон
Ілюстратыўнае фота

Новыя падрабязнасці дзёрзкай аперацыі ЗСУ.

Украінскія памежнікі расказалі, як бралі ў палон расійскіх вайскоўцаў падчас аперацыі «Вівальдзі». Відэа з падрабязнасцямі апублікавала ў Telegram Дзяржаўная памежная служба Украіны. Паводле слоў вайскоўцаў, праціўнік не аказваў супраціву: акупанты кідалі зброю і здаваліся.

У ведамстве паведамілі, што падчас аперацыі 3-ці армейскі корпус разам з прыдадзенымі падраздзяленнямі вызваліў 277 км² і вярнуў пад кантроль Украіны 16 населеных пунктаў. Акрамя таго, сілы абароны істотна папоўнілі абменны фонд. Як бралі палонных байцы памежнай брыгады «Помста», паказана на відэа.

«Вівальдзі» — наступальная аперацыя 3-га армейскага корпуса ЗСУ на Ліманскім напрамку на поўначы Данецкай вобласці. Яе мэта — выціснуць расійскія войскі з занятых пазіцый, аднавіць кантроль над тэрыторыямі і сарваць планы РФ па далейшым наступе на Славянск і Краматорск. Раней паведамлялася, што аперацыя сарвала планы расійскіх войскаў па акружэнні ўкраінскага фартыфікацыйнага пояса з поўначы і прасоўванні да Славянска. Аднак расійскае камандаванне не адмовілася ад першапачатковага плана наступу на Ліманскім напрамку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲