16 лiстапада 2026, панядзелак, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна пачалі пагардліва называць «дзедам»

Пуціна пачалі пагардліва называць «дзедам»

Расійскія мільярдэры ўжо рыхтуюцца да жыцця пасля дыктатара.

Прадстаўнікі буйнага расійскага бізнесу лічаць, што вайна ва Украіне, развязаная Уладзімірам Пуціным, завяла краіну ў тупік. Яны ўжо разважаюць пра будучыню пасля яго сыходу, разлічваючы аднавіць палітычны ўплыў, якім валодалі ў 1990-я гады, піша BBC.

Паводле выдання, расійскія мільярдэры баяцца адкрыта выступаць супраць цяперашняй улады, аднак паступова рыхтуюцца да магчымых перамен у краіне. У прыватнасці, частка прадстаўнікоў эліты хацела б вярнуць сабе магчымасць удзельнічаць у палітычных працэсах і ўплываць на прыняцце дзяржаўных рашэнняў.

Пра змену настрояў у бізнес-асяроддзі расказала Аляксандра Пракопенка, старшая навуковая супрацоўніца Берлінскага цэнтра па вывучэнні Расіі і Еўразіі і аўтарка кнігі «Саўдзельнікі. Чаму расійская эліта выбрала вайну».

Паводле яе слоў, змянілася нават стаўленне прадпрымальнікаў да Пуціна. Калі раней яны называлі яго «начальнік», «першы» або «ВВ», дык цяпер некаторыя ўжываюць слова «дзед» з адценнем пагарды.

Пракопенка таксама адзначыла, што частка прадстаўнікоў расійскай эліты хацела б вяртання палітыкі ў паўсядзённае жыццё. Сярод жаданых змен: скарачэнне рэпрэсій, пашырэнне свабоды слова і больш здаровая канкурэнцыя паміж партыямі і палітыкамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲