16 лiстапада 2026, панядзелак, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Забрала нашу жыроўку і абалдзела»

1
«Забрала нашу жыроўку і абалдзела»

Мінчукам прыйшлі першыя рахункі за камунальныя паслугі пасля ўключэння ацяплення.

Жыхары сталіцы распавядаюць у Threads пра сумы, якія ім давядзецца заплаціць.

«А што здарылася з камуналкай? — пытаецца адна з мінчанак. — У папярэднія месяцы ў нас звычайна ў жыроўцы прыходзілі сумы па 140–150 рублёў.

Толькі што забрала новую жыроўку з паштовай скрыні, там указана сума ў 213 рублёў. Глядзела на яе ў ступары з разгубленым выразам твару.

Выдаткі — як заўсёды. Але тарыфы кудысьці падскочылі (не параўноўвала з мінулымі месяцамі). Яшчэ пару тыдняў таму бачыла шмат пастоў і дзівілася, што там здарылася з камуналкай у іншых, цяпер забрала нашу жыроўку і абалдзела».

«Дастала жыроўку з паштовай скрыні і не паверыла, — піша іншая мінчанка. — Сума амаль удвая больш. І гэта — не толькі пра ацяпленне. Кошт іншых паслуг таксама вырас. У чым справа? Нас пра такое ўжо нават і не трэба папярэджваць, так?»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲