З'явіліся першыя спадарожнікавыя здымкі наступстваў удару ЗСУ па Крымскім мосце
- 16.11.2026, 16:58
- 1,392
На кадрах відаць пашкоджанні аўтамабільнай аркі.
У сетцы апублікавалі здымкі, заяўленыя як першыя спадарожнікавыя фатаграфіі наступстваў удару ЗСУ па Крымскім мосце. Кадры аднаго з OSINT-рэсурсаў распаўсюдзіў Telegram-канал «Крымскі вецер».
На здымках можна разгледзець змены ў раёне аўтамабільнага пралёту. Па папярэдніх ацэнках, пашкоджанне атрымала адна з арак, аднак вызначыць яго дакладны характар і маштаб па апублікаваных кадрах пакуль складана.

Раней «Крымскі вецер» са спасылкай на аднаго з падпісчыкаў паведаміў, што арка аўтамабільнага пралёту «візуальна сур'ёзна пашкоджаная». Паводле яго слоў, левая арачная дуга, калі глядзець з боку акупаванага Крыму, у раёне першай перакладзіны паміж аракамі «быццам атрымала ўдар».

«Здалёк выглядае так, нібы ў самой арцы бракуе невялікага кавалка, з-за чаго яе і перакасіла», — працытаваў канал словы відавочцы.


Нагадаем, у ноч на 16 лістапада Крымскі мост падвергся атацы. Акупацыйныя ўлады прызналі ўдар і абмежавалі рух па пераправе, але не раскрылі маштаб пашкоджанняў.