Удар ЗСУ пакінуў вялізную дзірку на базе акупантаў
- 16.11.2026, 16:34
Наступствы атакі зняў расійскі вайсковец.
У сеціве з'явіўся відэазапіс, на якім расійскі акупант аглядае разбураны ўкраінскім ударам пункт часовага дыслакавання свайго падраздзялення. Паводле яго слоў, у выніку атакі двое захопнікаў загінулі, яшчэ адзін атрымаў раненне.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», на кадрах відаць значныя разбурэнні будынка. У даху ўтварылася велізарная дзірка, а ў міжпавярховым перакрыцці — вялікая круглая дзірка.
«Вось 200. Вось 200... Усім п#зда, карацей», — каментуе расіянін, паказваючы на месцы гібелі сваіх паплечнікаў.
Адзін з акупантаў, які падчас удару ляжаў на пасцелі, цудам выжыў, хоць і атрымаў раненне. Убачыўшы маштабы разбурэнняў, аўтар відэа не хавае здзіўлення.
Увага! Ненарматыўная лексіка!