25 снежня 2024, Серада, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вострыя дэбаты ў Эўрапарламенце па сытуацыі ў Беларусі

3
Вострыя дэбаты ў Эўрапарламенце па сытуацыі ў Беларусі

У Эўрапейскім Парламенце прайшлі дэбаты па сытуацыі ў Беларусі. Дэпутаты Эўрапарламента заявілі, што “парламенцкія выбары” у краіне былі несвабоднымі і недэмакратычнымі і выказаліся за супрацоўніцтва з апазыцыяй у пытанні дэмакратызацыі Беларусі. Па выніках абмеркавання сёньня будзе прынятая рэзалюцыя.

На пачатку дыскусіі ў Эўрапарлямэнце старшыня паседжаньня Эўрапарлямэнту вітала на трыбуне Аляксандра Мілінкевіча і Аляксандра Казуліна і іншых сяброў беларускай дэлегацыі, Паўла Севярынца і Віктарку Карняенку, паведамляе "Радыё Свабода".

Дакладчык па беларускім пытаньні, дзяржаўны міністар Францыі па справах Эўропы, Жан П’ер Жуе (Jean-Pierre Jouyet): “Выбары ў Беларусі нас не задаволілі”. “Эўразьвяз максымальна адкрыты для Беларусі, і мы павінны пачынаць супрацоўніцтва ня толькі з ўладамі, але і з грамадзянамі”.

Эўракамісар Чарлі Маккрыві (Charlie McCreevy) таксама выказаў расчараваньне мінулымі выбарамі: “Як мы можам гарантаваць, што болей ня будзе палітвязьняў у Беларусі? Што далей?” “Лічым, што трэба падтрымліваць палітычны дыялёг зь беларускімі уладамі. Важна дапамагчы беларусам у дэмакратычным разьвіцьці, мы мусім патрымліваць грамадзянскую супольнасьць, недзяржаўныя арганізацыі, незалежную прэсу і Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт у Вільні. Беларусь ляжыць у сэрцы Эўропы. Мы мусім зрабіць крокі для фармаваньня дэмакратыі. У іншым выпадку будзе стагнацыя ў гэтай краіне і яе далейшая залежнасьць ад Расеі”.

Дэпутат Чарльз Тэнак (Charles Tannock) зь Вялікабрытаніі выказаўся за пачатак сурацоўніцтва зь Беларусьсю: “Мы павінны адрэагаваць на вызваленьне вязьняў, каб Беларусь пайшла далей у правільным кірунку. Мы павінны выкарыстоўваць палітытку бізуна і перніка, каб Беларусь заняла месца ў сям’і эўрапейскіх народаў”

Дэпутат Ян-Марынус Віерсма (Jan-Marinus Wiersma) з Галяндыі таксама выказаў незадаволенасьць вынікамі мінулых выбараў і выступіў за дыялёг. Але пры гэтым заклікаў не скасоўваць санкцыі супарць чыноўнікаў, а дыялёг зь беларускімі ўладамі весьці з удзелам апазыцыі.

Януш Анышкевіч з Польшчы зазначыў, што Лукашэнка хоча дыялёгу з Эўропай толькі на сваіх умовах, і заклікаў заходнія фірмы актыўней уключацца ў прыватызацыю беларускіх прадпрыемстваў, каб выціснуць расейскі капітал.

Элізабэт Шродтэр зь Нямеччыны ад імя групы зялёных заявіла, што ў Беларусі няма умоў для дэмакратыі, у тым ліку свабоды слова. “Патрэбныя адпаведныя ўмовы, каб зьмяніць сытуацыю й стварыць новы фінансавы інструмэнт для падтрымкі беларускай апазыцыі”, — сказала яна.

Польскі дэпутат Конрад Шыманскі заклікаў у дачыненьнях зь Менскам паслугавацца прынцыпам “Саступка за саступку”.

Прадстаўнік Гадяндыі Эрык Мэер выказаўся за абарону правоў грамадзян Беларусі, якія хочуць карыстацца роднай мовай.

Галяндзец Бастыян Бэльдэр (Bastiaan Belder) заклікаў зьменшыць кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў да 35 эўра — як для ўкраінцаў.

Польскі эўрадэпутат Яцэк Пратасевіч (Jacek Protasiewicz) заклікаў дамагацца ліквідацыі прычын, якія выклікалі ў Беларусі зьяўленьне палітвязьняў. Ён прапанаваў у рамках палітыкі “крок за крокам” на паўгоду замарозіць санкцыі супраць беларускіх уладаў. Пры канцы ён нагадаў пра ўціск Саюзу палякаў з Анжалікай Борыс на чале.

Юстас Палецкіс зь Літвы заклікаў арганізаваць сапраўдную дыскусію між Беларусьсю і Эўразьвязам у самой Беларусі.

Жанін Гэніс-Плясшэрт (Jeanine Hennis-Plasschaert), з Галяндыі распавяла, што апазыцыя знаходзіцца ў вельмі складанай сытуацыі й патрабуе дапамогі. Яна заклікала зьменшыць цану шэнгенскіх візаў для беларусаў, а таксама прапанавала, каб у панядзелак у Парыжы разам з Мартынавым прынялі Казуліна зь Мілінкевічам.

Войцэх Рашкоўскі з Польшчы зьвярнуў увагу на небясьпеку страты незалежнасьці Беларусі: “Эканамічны ключ да сытуацыі ў Беларусі мае Расея”.

Прадстаўнік Румыніі Адрыян Севярын заклікаў разўмаўляць зь беларускім урадам, падтрымліваць дэмакратычную апазцыю, і скіраваць дыялёг на карысьць беларусаў, а не рэжыму.

Марыян Гаркін (Marian Harkin) з Ірляндыі зьвярнула ўвагу на спыненьне праектаў аздараўленьня чарнобыльскіх дзяцей зь Беларусі ў Эўропе.

Юзаф Пінёр (Jozef Pinior): “Палітыка Эўразьвязу цалкам павінна быць скіраваная на беларускае грамадзтва”.

Ян Гаўронскі (Jas Gawronski): “Нядаўнія выбары «палаты» ўзмацнілі вобраз Беларусі як бананавай рэспублікі”.

Лібар Роўчак (Libor Roucek): “Эўразьвяз павінен больш дапамагаць грамадзянскай супольнасьці, незалежным СМІ і няўрадавым арганізацыям Беларусі”. Прадстаўнік Чэхіі выказаўся таксама за адмену віз для беларусаў.

Сябра Рады Эўразьвязу Жан П’ер Жуе ў выніковым слове зазначыў, што Францыя, якая старшынюе ў ЭЗ, надае вялікую ўвагу суседзям Эўразьвязу, у тым ліку Беларусі: “ЭЗ гатовы зрабіць крок, калі ўлады ў Менску зробяць нейкія намаганьні. Нашая дапамога абумоўленая добрай воляй у Беларусі”.

Ён таксама заявіў, што зробіць усё, каб дзеці і студэнты зь Беларусі атрымлівалі бясплатныя візы ў Эўразьвяз. Паводле ягоных слоў, ЭЗ і надалей гатовы падтрымліваць беларускую апазыцыю.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках