4 траўня 2024, Субота, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні будуць судзіць актывістаў, якія сталі на абарону экалогіі (Фота)

2

13 лістапада адбудзецца суд над гарадзенскімі грамадскімі актывістамі, якія 16 кастрычніка намагаліся перашкодзіць супрацоўнікам зялянгаса знішчаць зялёныя насаджэнні.

Тая спроба скончылася складаннем пратакола, паводле якога міліцыянты абвінавачваюць трох жыхароў горада ў здзяйсненні дробнага хуліганства і непадпарадкаванні законным патрабаванням, паведамляе “Радыё Рацыя”. Зараз грамадзкія актывісты ўжо атрымалі позвы ў суд.

Падчас добраўпарадкавання горада на завулку Тэлеграфным краязнаўца Ігар Лапеха, моладзевая актывістка Надзея Крапівіна і супольнік руху “За свабоду” Эдвард Дмухоўскі сталі на абарону дрэваў, якія паводле пастановы гарвыканкама падлягалі зліквідаванню. Свае захады гарадзенцы абгрунтавалі незаконнымі дзеяннямі мясцовых уладаў: зліквідаванне дрэваў ажыццяўлялася ў сувязі з тым, што лісце нібы “забівала стокі вады на даху будынка”, у якім знаходзіцца каледж жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

На думку Ігара Лапехі, радыкальныя дзеянні па абароне дрэваў выкліканыя ў першую чаргу абыякавасьцю мясцовых уладаў, якія не звяртаюць увагі на грамадскую думку.

Між тым, пазазаконныя дзеянні мясцовых уладаў па знішчэнні дрэваў у Гародні - факт, які падцвердзіў камітэт прыродных рэсурсаў.Камунальныя службы горада атрымалі прадпісанне, згодна з якім іх дзеянні па знішчэнню дрэваў з’яўляюцца парушэннем прыродаахоўнага заканадаўства, паводле якога выдаленне аб’ектаў расліннага свету абавязкова ўзгадняецца з насельніцтвам.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках