26 красавiка 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя разагнала ў Гародні акцыю абаронцаў экалогіі (Абноўлена, фота)

7

З ужываннем сілы супрацоўнікамі міліцыі была разагнаная акцыя грамадскіх актывістаў, якія патрабавалі спыніць вырубку дрэваў.

Сёння раніцай у раёне Гародні, які называецца «Швейцарскай далінай», працаўнікі «Гродназелянбуда» пачалі спілоўваць ліпы і клёны. На абарону дрэваў сталі выкладчык і краязнаўца Ігар Лапеха, актывіст «Руху за свабоду» Эдуард Дзмухоўскі і Надзея Крапівіна, жыхарка дома, які знаходзіцца непадалёк.

Яны лічаць, што дрэвы здаровыя, таму пілуюць іх незаконна. Каб спыніць знішчэнне дрэваў, Ігар і Надзея селі пад двума ацалелымі дрэвамі і не рухаліся з месца. У адказ ім паказалі акт, у якім дазволена знішчыць тры клёны і шэсць ліпаў. Пад ім стаялі подпісы начальніка гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, намесніка дырэктара ўнітарнага прадпрыемства "Гродзенская гарадская жыллёвая гаспадарка", а таксама дырэктары "Гродназелянбуда" - арганізацыі, якая на спілоўцы дрэваў зарабляе грошы. З просьбай знішчыць клёны і ліпы звярнуўся дырэктар Гарадзенскага каледжа камунальнай гаспадаркі, на балансе якога яны знаходзяцца, паведамляе «Еўрарадыё».

Ён лічыць, што старыя дрэвы могуць абваліцца на вучняў. Акрамя таго, дрэвы ўвільгатняюць фасад будынка, побач з якім растуць, а яго нядаўна капітальна адрамантавалі. За знішчэнне дрэваў каледж заплаціў 2 мільёны 300 тысячаў рублёў. На месца выклікалі міліцыю. Абаронцаў прасілі пакінуць пляцоўку і звярнуцца са сваімі патрабаваннямі ў пракуратуру. Тыя адказалі, што ў пракуратуру ўжо адправілі ліст.

Паколькі ніхто з іх не сышоў, міліцыя прымусова адвяла людзей, якія пратэставалі, у дзяжурныя аўтамабілі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках