7 траўня 2024, aўторак, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швэйцарыі падтрымалі план дапамогі Украіне на $ 5,5 млрд

У Швэйцарыі падтрымалі план дапамогі Украіне на $ 5,5 млрд

Дэталі.

Камітэт бяспекі верхняй палаты парламента Швэйцарыі ўвечары 25 красавіка падтрымаў план шматгадовай дапамогі Украіне на 5 млрд швэйцарскіх франкаў ($ 5,5 млрд). Пра гэта паведамляе Reuters.

Гэтая ініцыятыва была прынятая ў рамках больш шырокага пакету, накіраванага на паляпшэнне абароназдольнасці Швэйцарыі. Ён прадугледжвае вылучэнне 10,1 млрд швэйцарскіх франкаў (больш за $11 млрд) дадатковых сродкаў для войска разам з сумай для падтрымкі Украіны.

«Украінская частка» пакету прадугледжвае падтрымку рэканструкцыі і рамонту пашкоджанай інфраструктуры.

За прагаласавалі восем чальцоў камітэта, супраць ініцыятывы выступілі пяць парламентарыяў. Reuters адзначае, што спаборнікамі прыняцця гэтага пакету з'яўляюцца правыя партыі.

У заяве парламента гаворыцца, што шматмільярдны пакет быў задуманы як надзвычайны ўнёсак у гарантаванне бяспекі Швэйцарыі і «міру ў Еўропе» праз вайну, якую Расея вядзе супраць Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках