Дроны атакавалі галоўны перавалачны вузел беларускіх НПЗ
72- 20.04.2024, 21:07
- 91,714

Для беларускага ўнутранага рынку ёсць дзве навіны.
Сёння ўночы дроны Сіл абароны Украіны паспяхова атакавалі нафтабазу ў расейскім Кардымаве (Смаленская вобласць РФ).
Гэтая нафтабаза - галоўны перавалачны вузел для беларускіх НПЗ. З РФ туды паступае нафта для наступнай перапрацоўкі, з Беларусі - гатовыя нафтапрадукты, паведамляе «Экономика Беларуси».
Для беларускага ўнутранага рынку ёсць дзве навіны: вываз бензіну ў РФ будзе ўскладнены (больш застанецца ўнутры краіны), але і вытворчасць крыху скароціцца.