Стаў вядомы лёс экіпажа збітага расейскага бамбавіка Ту-22М3
45- 19.04.2024, 21:09
- 68,696

Камандзір самалёта, хутчэй за ўсё, ліквідаваны.
Адзін з пілотаў расейскага далёкага бамбавіка Ту-22М3, які сёння быў збіты ў Стаўрапольскім краі, сканаў. Пра гэта паведаміў губернатар вобласці Уладзімір Уладзіміраў, піша Дыялог.UA.
Са звестак чыноўніка РФ, «трэці чалец экіпажа» борта, які ўпаў, развітаўся з жыццём. Лёс чацвёртага застаецца невядомым, яго дагэтуль шукаюць.
Z-ваенкары, са свайго боку, упэўніваюць, што сярод ліквідаваных ёсць камандзір карабля.

Таксама з іх звестак, і чацвёрты «зніклы» пілот стаў «грузам 200».
Ту-22М3 пацярпеў катастрофу ў расейскім Стаўраполлі раніцай 19 красавіка. Адбылося гэта, калі борт вяртаўся на месца дыслакацыі пасля ўдзелу ў масаваным абстрэле Украіны.
Усяго ў сённяшняй атацы ўдзельнічалі тры бамбавікі Ту-22М3. Яны запускалі ракеты Х-22 па Украіне з раёна акупаванага Севастопаля.
