У Берасці пра палітвязня Баразенку распавялі прадпрымальнікам (Фота)
- 17.11.2008, 9:55
16 лістапада ў Берасці актывістамі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» быў праведзены шэраг акцыяў пратэсту, скіраваных на зварот увагі грамадзкасці на зьяўленне палітычных вязняў у нашай краіне.
У 12 гадзін каля царквы непадалёк ад будынку адміністрацыі Маскоўскага раёну быў праведзены пікет. Маладыя людзі сталі ланцугом уздоўж праезжай часткі, трымаючы ў руках партрэты палітзняволенага актывіста "Еўрапейскай Беларусі" - Аляксандра Баразенкі.
А 13 гадзіне былі распаўсюджаныя ўлёткі сярод прадпрымальнікаў на рынку ў мікрараёне «Усход» з інфармацыяй і партрэтам палітвязня, таксама ўлёткі раздаваліся мінакам у Ленінскім раёне гораду, на вуліцы Савецкай. На аўтавакзале былі змешчаныя партрэты Баразенкі.




