10 траўня 2024, Пятніца, 23:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справа палітвязьня Аляксандра Баразенкі ўжо ў судзе

4
Справа палітвязьня Аляксандра Баразенкі ўжо ў судзе

Крымінальную справу супраць актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандра Баразенкі перадалі ў Цэнтральны суд Менску.

Палітвязень ад 27 кастрычніка знаходзіцца ў менскім сьледчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Судзіць Аляксандра Баразенку будзе судзьдзя Валеры Есьман.

Аляксандр Баразенка быў арыштаваны 27 кастрычніка наўпрост ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачаных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь у дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў 10 актывістаў апазіцыі -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхаіл Крываў, Міхаіл Пашкевіч, Аляксандр Стральцоў, Аляксандр Чарнышов, Таццяна Цішкевіч, Міхаіл Субач і Павал Вінаградаў прысуджаныя да абмежавання волі на 2 гады без накіравання для адбыцця тэрміна ў спецыяльныя ўстановы. Максім Дашук, як непаўнагадовы, прысуджаны да паўтарох гадоў абмежавання волі.

Аляксандр Баразенка падчас сьледзтва знаходзіўся ў Польшчы. Ён -- студэнт Уроцлаўскага ўнівэрсытэту. Пасьля таго, як Аляксандра адлічылі з першага курсу БДУ за ўдзел у студэнцкай акцыі супраць скасаваньня льготаў, ён паехаў вучыцца па праграме Кастуся Каліноўскага.

Паказальна, што арышт моладзевага актывіста адбыўся фактычна адразу пасля адмены Еўразвязам санкцыяў у дачыненні да высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках