14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пікеты ў гонар 60-годдзя Дэкларацыі правоў чалавека – пад забаронай

Суд Кастрычніцкага раёна Віцебска адмовіў у задавальненні скаргі праваабаронцу Паўла Левінаву.

19 снежня адбыўся разгляд скаргі праваабаронцы БКХ Паўла Левінава на забарону намстрашгарвыканкама Лосіча ў правядзенні шэрагу пікетаў, прысвечаных 60-годдзю Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

Лосіч у чарговы раз даслаў у суд факс, у якім прасіў разгледзець скаргу ў ягоную адсутнасць у сувязі з «вялікай загружанасцю». Выканаўцам гэтых дакументаў з'яўлялася намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы Віцгарвыканкама Пучкова, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Суддзя Рымша адмовіў праваабаронцы ў хадайніцтве аб пераносе судовага паседжання ў сувязі з нез'яўленнем Лосіча. Тым самым Павел Левнаў быў пазбаўлены права атрымліваць адказы намстаршгарвыканкама на свае пытанні. Усе пытанні павісалі ў паветры.

Падчас разглядаў высвятлілася, што рашэнне Віцебскага гарвыканкама ад 2003 года, якім вызначаны парадак правядзення масавых мерапрыемстваў у горадзе, не апублікаваны, як таго патрабуе заканадаўства, у сродках масавай інфармацыі, пярэчанняў на скаргу ад Лосіча не паступіла.

Пры абвяшчэнні суддзём матэрыялаў справы праваабаронца настаяў, каб яны былі абвешчаныя цалкам. Суддзя вымушаны быў апавяшчаць тэксты Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у рэспубліцы Беларусь», якія былі прыкладзеныя да скаргі.

Разам з тым, вердыкт суддзі Рымшы - у задавальненні скаргі адмовіць.

Нагадаем, у снежні мінулага гады Паўлу Левінаву таксама было адмоўлена ў правядзенні аналагічных пікетаў. Вычарпаўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, ён падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. У цяперашні час скарга знаходзіцца там на разглядзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках