У Менск прывезлі копію іконы Маці Божай Будслаўскай
2- 20.12.2008, 13:59
20 снежня ў капліцы Маці Божай Будслаўскай у менскім мікрараёне Кунцаўшчына пройдзе ўрачыстае занясенне копіі іконы Заступніцы гэтага прыходу.
Захавальнікам нацыянальнага санктуарыя ў Будславе а. Віктарам Бурлакой копія іконы Маці Божай будзе прывезеная ў капліцу ў Кунцаўшчыне. Урачыстаму занясенню іконы будзе папярэднічаць невялікая малітва. Святую Імшу ўзначаліць Мітрапаліт Менска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе сайт Catholic.By.
З гэтага дня ў прыходзе пачнецца пашырэнне культу Маці Божай Будслаўскай: кожную суботу будуць чытацца малітвы да Маці Божай, а ў другі дзень кожнага месяца (2 ліпеня — урачыстасць Маці Божай Будслаўскай) пасля вячэрняй Святой Імшы будзе праходзіць працэсія са свечкамі вакол капліцы.