28 лiстапада 2024, Чацвер, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыка чакае вызвалення Казуліна

4
Амерыка чакае вызвалення Казуліна

Каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка і сябар аргкамітэта грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзімір Кобец наведалі Вашынгтон па запрашэнні фонду «Мы памятаем».

Падчас знаходжання ў Вашынгтоне беларускія грамадскія дзеячы правялі сустрэчы з намеснікам памочніка Дзяржсакратара ЗША Дэвідам Крэймерам, спецыяльным дарадцам віцэ-прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Юджынам Фішалам, міністрам замежных спраў Славакіі Янам Кубішам. Прадстаўнік Дзярждэпа Дэвід Крэймер заявіў, што ЗША з нецярпеннем чакаюць найхутчэйшага вызвалення Аляксандра Казуліна.

Зміцер Бандарэнка і Уладзімір Кобец сустрэліся таксама з амбасадарам Славацкай Рэспублікі ў ЗША Расціславам Качарам (з лістапада 2007 Славакія старшынствуе ў Камітэце Міністраў Рады Еўропы), кіраўніцтвам шэрагу амерыканскіх фондаў і няўрадавых арганізацый, журналістамі амерыканскіх СМІ, прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў Вашынгтоне.

Па словах каардынатара Хартыі’97 Змітра Бандарэнкі, падчас сустрэчы з Дэвідам Крэймерам і Юджынам Фішалам, якая цягнулася больш за дзве гадзіны, абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі, у першую чаргу, захаванне правоў чалавека ў нашай краіне.

«Дэвіда Крэймера называюць архітэктарам новага падыходу да беларуска-амерыканскіх стасункаў. Ён сапраўды выдатна валодае сітуацыяй у Беларусі, і яго шчыра цікавіла пытанне вызвалення беларускіх палітвязняў. Амерыканскі ўрад сканцэнтраваў сваю ўвагу на трох момантах дэмакратызацыі ў Беларусі: гэта спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, доступ прадстаўнікоў апазіцыі да СМІ і свабода слова, а таксама свабодныя выбары. Па словах намесніка памочніка Дзяржсакратара, вызваленне ўсіх палітвязняў можа стаць толькі першым крокам да нармалізацыі стасункаў паміж нашымі краінамі, але Злучаныя Штаты будуць вітаць такое рашэнне беларускіх улад. Амерыка з нецярпеннем чакае вызвалення апошніх палітвязняў, асабліва Аляксандра Казуліна. Амерыканскі палітык прасіў перадаць яго асабістае пасланне кожнаму вязню сумлення, які выйшаў на свабоду», – паведаміў Зміцер Бандарэнка.

«У Амерыцы цяпер ідзе напружаная палітычная барацьба. Мы з цікавасцю назіралі за кампаніяй праймерыз у акрузе Калумбія, дзе перамогу ў рэспубліканцаў атрымаў сенатар Маккейн, а ў дэмакратаў - сенатар Абама, бачылі, з якой непрыхаванай цікавасцю амерыканцы ўдзельнічаюць у выбарах, як напружана ідзе перадвыбарная барацьба на тэлебачанні, у Інтэрнэце, на вуліцах амерыканскай сталіцы. У той самы час прадстаўнікі ўрада ЗША запэўнілі нас, што беларускае пытанне з'яўляецца прыярытэтным у палітыцы сённяшняй адміністрацыі і застанецца такім пасля абрання новага прэзідэнта», – заявіў сябра аргкамітэта грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзімір Кобец.

Уладзімір Кобец, Юджын Фішал, Дэвід Крэймер, Зміцер Бандарэнка

Прыйшоў наш час!

Пасля сустрэчы з міністрам замежных спраў Славакіі Янам Кубішам і амбасадарам Славакіі ў ЗША Расціславам Качарам

Сустрэча з беларускай дыяспарай і кіраўніцтвам фонду «Мы памятаем»

Ускладанне кветак да Мемарыяла ахвяр камунізму

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках