27 красавiка 2024, Субота, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ірына Казуліна: «Майму мужу прапаноўвалі вызваленне цаной ганебных уцёкаў з краіны»

7

"Хацелася б пачуць умовы, на якіх Лукашэнка прапаноўваў Аляксандру вызваленне. Тыя рэчы, якія былі агучаныя яго пасланцам нам, былі непрымальныя. Гэта было б ганебнымі ўцёкамі з краіны", – гаворыцца ў адкрытым лісце жонкі экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна Ірыны, апублікаваным на сайце палітыка.

"Закранула за жывое грэблівае стаўленне да нашай сям'і, – піша І.Казуліна. – Хоць часам здаецца, што нічога такога ўжо не можа вывесці з сябе, цынізм здзіўляе. У сваіх лістах мой муж піша, што самы вялікі яго боль і клопат – гэта я. Шторанак ён пачынае з малітвы за маё здароўе".

48-гадовая І.Казуліна, якая пакутуе на анкалагічнае захворванне, падкрэслівае, што іх з мужам дзеці ездзілі на спатканне ў калонію "не ўмольваць бацьку выратаваць маці, а абмеркаваць наяўную сітуацыю".

"Мы з дзецьмі і ўсе нашы блізкія разумеем Аляксандра, падтрымліваем яго, любім і чакаем яго безумоўнага вызвалення", – гаворыцца ў лісце жонкі А.Казуліна.

15 лютага, адказваючы на пытанні журналістаў у Віцебску, Аляксандр Лукашэнка заявіў (цытаты з паведамлення прэс-службы прэзідэнта): "Наколькі я сёння інфармаваны, па-мойму, не задаволіла аднаго Казуліна гэтая сітуацыя. Пытанне было ў тым, што ў яго хворая жонка. І да мяне звярнуліся амбасадары Еўразвяза (і ЗША, я ведаю, падтрымліваюць іх), што сітуацыя, маўляў, склалася сур'ёзная. Добра, усе мы людзі, усякае бывае. Я пагадзіўся. Хай вязе, лечыць жонку. Мы, наколькі маглі, ёй дапамагалі. У свой час у Нямеччыну адправіць прапаноўвалі. І сёння ўстае пытанне яе лячэнні ў Нямеччыне, і мужу трэба яе суправаджаць. Але, наколькі я сёння раніцай быў інфармаваны, ён адмовіўся. Гэта сямейныя праблемы, і я не хачу ў іх умешвацца. Хай самі разбіраюцца. Што трэба ад мяне – я прапанаваў. Але ён адмовіўся яе лячыць, нават пасля таго, як яго ўласныя дочкі паехалі да яго, яго ўгаворвалі: калі ласка, дапамажы выратаваць маці. Але я, зноў жа, не хачу ў гэтыя справы залазіць. Жыццё расставіць усё па месцах".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках