Дроны паразілі адзін з найбуйнейшых цэнтраў апрацоўкі дадзеных «Сбербанка» Расіі
4- 14.10.2026, 7:37
- 4,498
Гэта маштабны праект коштам больш за $1 млрд.
Амаль усю ноч на 14 кастрычніка ў расійскім горадзе Балакова Саратаўскай вобласці гучалі выбухі. Пад ударам маглі апынуцца буйны цэнтр апрацоўкі дадзеных «Сбербанка» і металургічны завод «МЗ Балакова».
У выніку масіраванай атакі беспілотнікаў у прамысловай зоне Балакава назіраецца шэраг ачагоў узгарання. Менавіта там размешчаны ЦАД «Сбербанка» і вышэйзгаданы завод, паведамілі OSINT-аналітыкі канала Exilenova+ са спасылкай на даныя спадарожнікавых здымкаў NASA FIRMS.

Паводле дадзеных маніторынгавых рэсурсаў, атака на рэгіён пачалася каля 04:00. Праз некаторы час у сетцы з’явілася інфармацыя, што пад ударам знаходзіцца Балакова, дзе, нібыта, спачатку дроны паразілі аб’ект энергетычнай інфраструктуры. Пасля удараў у горадзе пачаліся перабоі з электрычнасцю, пішуць відавочцы ў сацсетках.
На працягу наступных некалькіх гадзін у Балакаве працягваліся выбухі. Паведамляецца, што горад падвяргаўся ўдарам дронаў FP-1.

Невзабаве маніторынгавыя каналы паведамілі, што пад ударам у Балакаве, паводле папярэдніх даных, апынуўся ЦАД «Сбербанка». Гэта маштабны праект коштам 122,2 млрд рублёў (больш за $1 млрд), які прадугледжвае стварэнне аднаго з найбуйнейшых цэнтраў апрацоўкі дадзеных у Расіі. Хоць ён яшчэ знаходзіцца на стадыі будаўніцтва, вядома, што ён разлічаны прыблізна на 3 000 серверных стойкаў, да 120 000 сервераў і электрычную магутнасць да 82 МВт, адзначаюць аналітыкі. Ён прызначаны для забеспячэння ІТ-інфраструктуры «Сбербанка», захоўвання і апрацоўкі дадзеных.
Акрамя таго, аналітыкі сцвярджаюць, што яшчэ адным пацярпелым аб’ектам у горадзе можа быць металургічны завод «МЗ Балакова». Паводле адкрытых крыніц, прадпрыемства выпускае каля мільёна тон прадукцыі ў год.
