«Буданаў сказаў амерыканцам, што ЗСУ спаляць усе расійскія НПЗ»
5- 12.10.2026, 14:31
- 4,220
Украінцы жорстка адрэагавалі на дызельную здзелку ЗША.
Ветэран украінска-расійскай вайны Міхаіл Рагоза сцвярджае, што падчас нядаўніх кастрычніцкіх перамоў украінскай дэлегацыі ў ЗША адбыўся рэзкі паварот. Пасля яго далейшы дыялог Кіева і Вашынгтона фактычна быў пастаўлены на паўзу, піша «Диалог».
Паводле яго слоў, гэта адбылося, калі ўкраінскі бок даведаўся пра частковае зняцце санкцый з РФ і патрабаванні Вашынгтона спыніць удары па расійскіх НПЗ. Як піша аўтар публікацыі, надзвычай жорстка на гэтыя навіны адрэагаваў кіраўнік Офіса Прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў.
Ужо пасля завяршэння сустрэчы, калі ўдзельнікі накіроўваліся да выхаду, Буданаў нібыта ў грубай форме заявіў амерыканскім калегам, што Украіна мае намер знішчыць расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы і парты. Аўтар таксама сцвярджае, што словы ўкраінскага прадстаўніка настолькі ашаламілі амерыканскую дэлегацыю, што яна не здолела нічога адказаць.
Пры гэтым Рагоза апісвае гэты эпізод як прамы сігнал Вашынгтону пра тое, што Кіеў не збіраецца прасіць дазволу абараняцца ад расійскай агрэсіі.