Як выглядаў твар Пашыняна падчас выступлення Лукашэнкі
- 9.10.2026, 15:10
- 2,630
Фотафакт.
На саміце СНД у Туркменістане казалі пра многае. Але тое, пра што прамаўчалі, было куды больш красамоўным.
Вось з якім выразам твару прэм’ер Арменіі Нікол Пашынян слухаў прамовы Аляксандра Лукашэнкі, калі той вяшчаў пра «трывалы падмурак» і «адзінства Садружнасці Незалежных Дзяржаў», «якое абапіраецца на агульную гісторыю, культурную спадчыну, чалавечыя сувязі».

Адзначым, паміж правіцелем і армянскім прэм’ерам даўно іскрыць. Лукашэнка неаднаразова хамліва заяўляў, што «Арменія нікому не патрэбная». Пашынян жорстка адказваў беларускаму дыктатару.
У інтэрв’ю сайту Charter97.org адзін з лідараў дэмакратычнага руху ў Арменіі ў 1990-х гадах, былы дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублікі і экс-пасол Арменіі ў Расіі Стэпан Грыгар’ян заявіў, што напады Лукашэнкі ў адрас Пашыняна — спроба дагадзіць Маскве.