12 кастрычнiка 2026, панядзелак, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарры Каспараў: Расійскую імперыю трэба ліквідаваць

3
Гарры Каспараў: Расійскую імперыю трэба ліквідаваць
Гарры Каспараў

Без дэмантажу імперскіх інстытутаў дэмакратызацыя Расіі немагчымая.

Бяспека Еўропы немагчымая без актыўнага ўдзелу Узброеных Сіл Украіны. Пра гэта ў кулуарах Форуму свабоднай Расіі, які прайшоў у Варшаве 11 кастрычніка, карэспандэнту сайта Charter97.org заявіў адзін з лідараў расійскай апазіцыі, чэмпіён свету па шахматах Гарры Каспараў:

— Цяпер ідзе вайна, для якой НАТА стваралася. НАТА ў ёй не ўдзельнічае. Больш за тое, відавочна, што 32 краіны ў НАТА, якія працуюць па прынцыпе кансэнсусу, не могуць стварыць адэкватныя механізмы для адбіцця расійскай агрэсіі.

Таму чым даўжэй мы спрабуем трымацца за гэты прывід, тым даўжэй адсоўваем момант, калі можна будзе ствараць рэальныя механізмы абароны. Сёння зразумела, што любую расійскую агрэсію на паўночным усходзе Еўропы могуць адбіць сілы краін, якія тут знаходзяцца, плюс Украіна, якая рэальна ім дапамагае. І таму, зноў жа, трэба глядзець праўдзе ў вочы. Любая спроба перакласці адказнасць з тых краін, якія могуць адбіць агрэсію, на гэты міфічны орган, што працуе ў рамках кансэнсусу, проста насамрэч дапамагае Пуціну.

У ходзе дыскусіі на Форуме свабоднай Расіі Гарры Каспараў выказаў меркаванне, што Кітай стаў дамінуючым фактарам у Расіі:

— Кітай з'яўляецца галоўнай рухаючай сілай вайны Расіі супраць Украіны. Бо без кітайскай дапамогі вайна скончыцца заўтра. Калі Сі Цзіньпін захоча скончыць вайну, яна скончыцца. Ён можа патэлефанаваць Пуціну, і вайна скончыцца.

Кітай апошнія некалькі гадоў актыўна публікуе карты. На гэтых картах усё намалявана выразна. Гэта мільён квадратных кіламетраў, якія Расія забрала паводле двух дамоваў 1858 і 1860 гадоў. Уся кітайская Маньчжурыя. Кітай не збіраецца ад іх адмаўляцца. Гэта вяртанне гістарычных земляў, а не нейкая скалістая выспа, за якую яшчэ трэба ваяваць. Гэта тэрыторыя, дзе ўжо можа быць кітайская большасць.

І я лічу, што вайна ў гэтым плане дапамагае. Бо значная частка страт мужчынскага насельніцтва ў РФ прыпадае якраз на гэтыя рэгіёны. На маю думку, кітайскай фактычна стала ўся тэрыторыя ад Уладзівастока да Чыты. Толькі горада Уладзівасток на кітайскіх картах ужо няма. Там Хайшэньвай, працуе кітайская мытня.

Таксама Гарры Каспараў заявіў, што «расійскую імперыю трэба ліквідаваць»:

— Пазіцыя і мая, і большай часткі Форуму звязаная з тым, што патэнцыйная дэмакратызацыя расійскай прасторы павінна быць звязаная з ліквідацыяй імперскіх інстытутаў і фармаваннем новай дзяржаўнасці на добраахвотнай аснове.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲