Дроны паразілі важны мост у Санкт-Пецярбургу
1- 18.10.2026, 9:27
- 3,782
Новыя падрабязнасці наступстваў паспяховай атакі.
У Санкт-Пецярбургу пасля атакі дронаў гарыць «Пецярбургскі нафтавы тэрмінал».
Пра гэта паведамляе ASTRA.
Першыя падрабязнасці
Чырвоны ўзровень небяспекі з-за БПЛА ў Ленінградскай вобласці абвясцілі пасля поўначы. У той жа час жыхары вобласці і Санкт-Пецярбурга паведамлялі пра выбухі і працу ППА, а таксама скардзіліся, што ім не прыйшлі апавяшчэнні пра атаку. Чытачы ASTRA заяўлялі, што бачаць зарыва ад пажару.
OSINT-эксперт ASTRA на падставе відэа, дасланага чытачамі, устанавіў, што пажар узнік на «Пецярбургскім нафтавым тэрмінале», размешчаным на паўднёвым усходзе Пецярбурга па адрасе Элеватарная пляцоўка, 32.


Паводле сайта кампаніі, гэта адзін з найбольш буйных тэрміналаў па перавалцы налівных грузаў у Балтыйскім рэгіёне. На яго тэрыторыі размешчаны 21 рэзервуар для захоўвання нафтапрадуктаў, а агульная прапускная здольнасць тэрмінала складае 12,5 мільёна тон у год.
Частковы блэкаўт
Акрамя таго, у Санкт-Пецярбургу атакаваны ЦОД «ВКонтакте» і электрападстанцыя «Усходняя», у горадзе назіраецца частковы блэкаўт.
Паведамляецца пра маштабныя збоі ў сацсетцы пасля ўдару па дата-цэнтры «ВКонтакте». OSINT-эксперт ASTRA, прааналізаваўшы дасланае чытачамі відэа, пацвердзіў, што быў атакаваны менавіта ЦОД, а таксама размешчаная побач падстанцыя.
Яны знаходзяцца ў вёсцы Новасергіеўка Усевалажскага раёна Ленінградскай вобласці на адміністрацыйнай мяжы з Санкт-Пецярбургам.
Карыстальнікі скардзяцца на сур'ёзныя перабоі ў працы платформы «ВКонтакте» і звязаных з ёй сэрвісаў.
Прэс-служба кампаніі пацвердзіла атаку, але запэўнівае, што сэрвісы працуюць: «На ЦОД VK у Ленінградскай вобласці здзейснена атака БПЛА. Сэрвісы VK даступныя карыстальнікам у звычайным рэжыме».
Даныя ад расійскіх уладаў
Губернатар Санкт-Пецярбурга Аляксандр Бяглоў пазней паведаміў пра 126 збітых БПЛА і пацвердзіў «узгаранні» на тэрыторыі «Пецярбургскага нафтавага тэрмінала».

Гарыць пецярбургскі нафтавы тэрмінал
«Цяпер сілы МНС ліквідуюць узгаранні на аб'ектах грамадзянскай інфраструктуры ў Неўскім, Краснасельскім, Краснагвардзейскім, Маскоўскім раёнах і на тэрыторыі «Пецярбургскага нафтавага тэрмінала». У мэтах бяспекі абмежаваная праца аэрапорта Пулкава. Ахвяр няма. Магчымыя перабоі ў працы мабільнага інтэрнэту», — паведаміў Бяглоў.
Пры гэтым ГУ МНС паведамляе пра двух пацярпелых падчас пажару ў Маскоўскім раёне Пецярбурга, які пачаўся а 04:09, але не ўдакладняе, што стала прычынай пажару.
Тым часам у аэрапорце Пулкава просяць пасажыраў не прыязджаць у аэрапорт загадзя і адзначаюць, што расклад вылетаў на бягучыя суткі ўсё яшчэ карэктуецца. Раней пасажыраў і супрацоўнікаў папрасілі спусціцца ў сховішча.
Удар па мосце
Таксама паведамляецца, што БПЛА трапіў у вантовы мост праз Карабельны фарватар у Санкт-Пецярбургу.
Гэты момант быў зафіксаваны на відэа, дасланым чытачамі ASTRA. OSINT-эксперт ASTRA пацвердзіў, што выбух адбыўся на мосце праз Карабельны Фарватар (афіцыйная назва). Ад моста да «Пецярбургскага нафтавага тэрмінала», які гарыць пасля атакі БПЛА, прыкладна 4,5 км.
Гэта аўтамабільны металічны вантовы мост у Санкт-Пецярбургу, які ўваходзіць у склад паўднёвай эстакады Заходняга хуткаснага дыяметра (ЗСД) — платнай аўтамагістралі, што злучае паўднёвую і паўночную часткі горада. Мост злучае Кіраўскі і Васілеастроўскі раёны, або Белы і Васільеўскі астравы.
Яго даўжыня — 622 метры, шырыня — 39 метраў (8 палос руху). Мост будавалі з 2013 года, яго адкрылі 4 снежня 2016 года.
Ступень пашкоджанняў удакладняецца.