Першая ў сезоне шайба Іллі Пратаса дапамагла «Вашынгтону» перамагчы «Нью-Джэрсі»
- 18.10.2026, 9:12
Клуб беларускага форварда перамог з лікам 4:2.
У межах рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон» прымаў «Нью-Джэрсі» і перамог з лікам 4:2, піша pressball.by.
Аўтарам другой шайбы сталічнага клуба ў паядынку стаў беларускі форвард Ілля Пратас. Гэта яго першае ўзяцце варот у сезоне; у 8 матчах ён набраў 5 (1+4) ачкоў.
Статыстыка Іллі Пратаса: закінутая шайба, 3 кідкі па варотах, правёў 1 сілавы прыём, час на лёдзе — 12 хвілін 39 секунд (17 змен), каэфіцыент карыснасці — «+1».
Статыстыка Аляксея Пратаса: выніковых ачкоў не набраў, правёў 2 сілавыя прыёмы, час на лёдзе — 16 хвілін 34 секунды (20 змен), каэфіцыент карыснасці — «+1».
Вашынгтон — Нью-Джэрсі — 4:2
Шайбы: 0:1 — Грыцюк (Мерсер, Ноусэн, 10.04). 1:1 — Леанард (Чычран, Томпсан, 16.42-бол.). 2:1 — І.Пратас (Авечкін, Дэшарнэ, 21.16). 3:1 — Строўм (Так, Кайру, 24.36). 4:1 — Джэнер (Дэшарнэ, Фехерварі, 31.14). 4:2 — Маер (Грыцюк, Боквіст, 59.41-бол.).