17 кастрычнiка 2026, Субота, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Божа барані»: Зяленскі жорстка папярэдзіў Лукашэнку

2
«Божа барані»: Зяленскі жорстка папярэдзіў Лукашэнку
Фота: Reuters

Дыктатар балансуе на небяспечнай рысе.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў аб тым, што Крэмль працягвае спрабаваць уцягнуць Беларусь у вайну.

Масква ўжо размяшчае на беларускай тэрыторыі рэтранслятары, якія выкарыстоўваюцца падчас атак расійскіх беспілотнікаў на Украіну, яна таксама хоча размясціць у Беларусі балістычныя ўстаноўкі.

Пра гэта кіраўнік Украіны паведаміў, адказваючы на пытанні журналістаў.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што размяшчэнне балістычных сістэм на беларускай тэрыторыі найперш будзе пагражаць заходняй частцы Украіны.

Паводле слоў украінскага лідара, такое размяшчэнне балістычных установак было б «прамым уцягваннем Беларусі ў вайну», што вельмі небяспечна для беларускай дзяржавы.

«Дай Божа, каб яны не ўцягнуліся ў гэта», — сказаў прэзідэнт Украіны, папярэджваючы рэжым Лукашэнкі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲