Еўропа рыхтуецца да ўвядзення міратворцаў ва Украіну
- 17.10.2026, 20:19
Першыя вайсковыя вучэнні адбудуцца ў Польшчы ўжо ў лістападзе.
У лістападзе ў Польшчы адбудуцца першыя вайсковыя вучэнні, падчас якіх краіны Еўропы будуць адпрацоўваць перакідванне міратворчых сіл ва Украіну ў выпадку спынення агню паміж Кіевам і Масквой.
Пра гэта паведамляе The Times.
Як удалося даведацца журналістам, да манеўраў прыцягнуць каля 1500 вайскоўцаў з Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі і Польшчы.
Яны будуць адпрацоўваць перамяшчэнне асабовага складу і арганізацыю лагістыкі для міратворчай аперацыі, у тым ліку забеспячэнне войскаў прадуктамі харчавання і палівам.
Па інфармацыі крыніцы выдання ў Міністэрстве абароны Вялікабрытаніі, падчас вучэнняў змадэлююць сітуацыю, у якой «шматнацыянальныя войскі знаходзяцца разам у адным раёне». Пры гэтым іншых падрабязнасцей суразмоўца не раскрыў.
Правядзенне манеўраў узгаднілі яшчэ ў ліпені на саміце «кааліцыі ахвочых» у Парыжы. Ідзе гаворка пра аб’яднанне краін, якія аказваюць Украіне ваенную і фінансавую дапамогу для супрацьдзеяння расійскай агрэсіі.
Як адзначае The Times, гэтыя вучэнні стануць першымі, падчас якіх еўрапейскія вайскоўцы будуць адпрацоўваць сцэнар знаходжання ва Украіне дзеля стрымлівання Расіі.