Пераможцаў Алімпіяды ўзнагародзяць 110 тысячамі даляраў
3- 21.02.2008, 12:59
Спартсмен зборнай Беларусі, які выйграе залаты медаль на Алімпійскіх гульнях у Пекіне, атрымае 110 тысяч даляраў.
Па словах першага намесніка старшыні Беларускай федэрацыі коннага спорту (БФКС) Леаніда Юшкевіча, грошы будуць выдзеленыя дзяржавай і спонсарам алімпійскай зборнай. Сумы прызавых, якія выдзяляе дзяржава, былі павялічаныя ўказам Лукашэнкі, паведамляе РІА «Новости».
Чэмпіёны Гульняў 2008 і 2010 гадоў атрымаюць па 100 тысяч даляраў, срэбныя прызёры – па 50 тысяч і бронзавыя – па 30 тысяч.
Акрамя таго, частку прызавых беларускія алімпійцы, у выпадку поспеху, атрымаюць ад кітайскай фірмы Xtep, якая склала рэкламны кантракт з нацыянальным алімпійскім камітэтам (НАК) Беларусі. Паводле ўмоў пагаднення, кітайскі партнёр забяспечыць атлетаў экіпіяваннем (22 найменні), а таксама выплаціць чэмпіёнам Гульняў-2008 па 10 тысяч даляраў, срэбным прызёрам – па 5 тысыч і бронзавым – па 3 тысячы даляраў.