19 лiстапада 2024, aўторак, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэзалюцыя Еўрапарламента: Свабоду палітвязням, свабоду слова, сумленныя выбары

19
Рэзалюцыя Еўрапарламента: Свабоду палітвязням, свабоду слова, сумленныя выбары

Еўрапарламент аднагалосна прыняў рэзалюцыю па Беларусі, дзе заклікаў беларускія ўлады вызваліць палітычных зняволеных, даць свабоду слова і правесці свабодныя выбары.

У дакуменце выказваецца салідарнасць з аб'яднанымі дэмакратычнымі сіламі Беларусі і "ўсімі беларусамі, хто імкнецца да незалежнай, адкрытай, дэмакратычнай Беларусі, заснаванай на вяршэнстве закона".

Еўрадэпутаты віталі датэрміновае вызваленне актывістаў дэмакратычнай апазіцыі і прынцыповае рашэнне аб адкрыцці ў Менску прадстаўніцтва Еўракамісіі.

Пры гэтым у рэзалюцыі выказваецца "глыбокае шкадаванне", што становішча ў галіне дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона ў Беларусі застаецца на ранейшым узроўні. Дакумент нагадвае, што ўмовы для пашырэння стасункаў з Брусэлем і ўключэння Беларусі ў Еўрапейскую палітыку добрасуседства – гэта 12 рэкамендацый, зробленыя Беларусі ў лістападзе 2006 года.

У рэзалюцыі Еўрапарламент крытыкуе арышты актывістаў апазіцыі і выключэнні з навучальных устаноў – як вынік акцый салідарнасці 16 студзеня ў Менску. Дэпутаты лічаць, што дзеянні ўлад ідуць насуперак з заявамі і заклікаюць афіцыйны Менск спыніць пераслед апазіцыі. Акрамя таго, еўрадэпутаты асуджаюць той факт, што Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе ўжываецца пакаранне смерцю.

Еўрапарламент заклікае беларускія ўлады "неадкладна і безумоўна вызваліць апошняга палітычнага зняволенага" Аляксандра Казуліна, а таксама спыніць пераслед і ціск на актывістаў дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

Парламентарыі краін ЕЗ таксама нагадваюць пра стандарты АБСЕ пры арганізацыі выбарчай кампаніі перад парламенцкімі выбарамі і спадзяюцца, што прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі атрымаюць доступ да выбарчых камісій і будуць зарэгістраваныя.

Дэпутаты парламента ЕЗ таксама заклікалі Камісію і Раду ЕЗ, а таксама краіны шэнгенскага пагаднення разгледзець магчымасці знізіць кошт і палегчыць візавыя працэдуры для беларусаў.

Еўрапарламент таксама заклікаў Камісію, Раду ЕЗ і ўсю міжнародную супольнасць "зрабіць шырэйшую дапамогу беларускай грамадзянскай супольнасці, у прыватнасці, павялічыць фінансавую дапамогу незалежным СМІ, недзяржаўным арганізацыям і беларускім студэнтам, якія вучацца за мяжой".

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках