7 траўня 2024, aўторак, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Напішыце Андрэю Кіму!

1

Сябры Андрэя Кіма, які цяпер знаходзіцца ў СІЗА-1, заклікаюць падтрымаць палітвязня лістамі.

Андрэю можна пісаць на адрас: 220050, горад Менск, СІЗА-1, Андрэю Кіму, паведамляе адрас сайт www.ucpb.org

Андрэй Кім быў затрыманы падчас несанкцыянаванай акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня і арыштаваны на 10 сутак. Пасля адбыцця арышту ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна ў Менску яго змясцілі ў следчы ізалятар. Андрэя абвінавачваюць па артыкуле 364 КК (пагрозы або гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні супрацоўніка міліцыі).

Маці Андрэя, Таццяна Кім, не можа ў гэта паверыць, бо кажа, што яе сын жыве па хрысціянскіх прынцыпах і заўсёды прытрымліваўся негвалтоўных метадаў барацьбы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках