6 траўня 2024, панядзелак, 17:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязьню Андрэю Кіму пагражае другая крымінальная справа

7

29-га лютага ў сьледчым ізалятары Андрэя Кіма і ягонага адваката азнаёмілі з крымінальнай справай, якую завялі на актывіста за ўдзел у мітынгу прадпрымальнікаў 21-га студзеня.

Маці актывіста Тацяна Кім па выніках гэтага азнаямленьня даведалася яшчэ пра адну непрыемнасьць. Яе сыну пагражае другая крымінальная справа – цяпер за удзел ў мітынгу, які прайшоў 10-га студзеня. Пра гэта стала вядома адвакату Андрэя Кіма.

“Пазваніў яму супрацоўнік МУС і сказаў, што яны таксама зьбіраюцца наведаць майго сына. Але не па гэтай справе, а ўжо па іншай, па мітынгу 10-га студзеня. Адвакат яму сказаў, што Андрэй за 10 студзеня адбыў адміністрацыйны арышт і штраф заплаціў. Не, кажуць, гэта іншае, гэта ўжо крымінальная справа”, -- паведаміла жанчына для “Радыё Свабода”.

Паводле беларускіх праваабаронцаў, у справе, якую завяла менская міліцыя пасьля мітынгу прадпрымальнікаў у Менску 10-га студзеня, фігуруе 12 чалавек. 29-га лютага было вядома, што як мінімум чацьвёра зь іх прызнаны падазронымі, аднак праваабаронцы кажуць, што ў падазраваныя могуць занесьці ўсіх. Яны не выключаюць, што да сьпісу 12-ці дададуць і Андрэя Кіма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках