28 снежня 2024, Субота, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Звязда» напісала пра Алега Хаменку і «цяжкі» беларускі рок

Найлепшыя беларускамоўныя песнi мiнулага года патрапяць да слухача на адным дыску — у складзе «Прэм’ер Тузiн‑2007». 42 беларускамоўныя кампазiцыi былi адабраныя падчас галасавання, што адбывалася на працягу года на музычным партале «Тузін Гітоў», піша сёньня афіцыйная газета “Звязда”.

У «залаты тузiн» традыцыйна ўвайшлi новыя хiты рокавых груп «N.R.M.» (дарэчы, iх песня «Менск‑Мiнск» была прызнана песняй года на «Тузiне»), «Krаmа», «ZЕT», «ІQ48». Некаторай нечаканасцю стаў выхад у лiк «фiналiстаў» блюзавай каманды «NЕSTАRы Bаnd», арт‑фолькавай «ОSIMIRА» i гурта «Bаnd А». Паводле меркавання слухачоў, вартымi першай «дванаццаткi» сталi таямнiчая каманда Пятра Елфiмава «РitBull», сярэднявечны «Рокаш», а яшчэ бярозаўскi «:B:N:», магiлёўскi «Tаv.Mаuzеr» i гомельскi «Бан‑Жвiрба». Другую секцыю «Прэм’ер Тузiну» (фармат mр3) склалi 30 найбольш цiкавых песень з хiт‑парада.

За чатыры гады працы «Тузiна Гiтоў» на яго Iнтэрнэт‑старонках было прадстаўлена больш за 300 новых беларускiх песень. Цяперашнi склад — трэцяя «песенная справаздача» партала.

Музыкант Алег Хаменка падчас прэзентацыi «Прэм’ер Тузiна‑2007» адзначыў, што на папярэднiх дысках агульная танальнасць кампазiцый дэпрэсiўна‑пратэстная, на новым больш твораў задумлiва‑фiласофскiх. Ёсць тут i вясёла‑сцёбныя песнi, як народна‑каўбойская «Соk‑соk‑соk» ад гурта «Реtе‑Раff» цi злабадзённая «Крынiца цяпла» — ода газавай трубе ад «UltrаВожык», ёсць рэчы надзвычай паэтычныя («Лета» А. Камоцкага, «Горад» В. Шалкевiча)…

Стракатасць не толькi ў настроi, але i ў музычным кiрунку, якога прытрымлiваюцца выканаўцы — дамiнуе «цяжкi» рок, сустракаецца рэп (СРВ), а‑капэльны фольк (Саmеrаtа), этнiчныя напевы (Джамбiбум) ды iнш. Поп‑выканаўцы таксама не застануцца па‑за ўвагай, варта iм толькi няблага праспяваць па‑беларуску — так, у склад 2005 года патрапiлi «Аляксандра i Канстанцiн» з песняй «Ду‑ду да‑да» i «J:Морс» з песняй «Глядзi», у 2006 А&К зноў спадабалiся слухачам (народнаю «А дзе была вулiца»).

У гэтым годзе нiшу «папулярных» займае песня Анжалiкi Агурбаш «Вянок» — паводле слоў адмiнiстратараў сайта, яна мела неблагiя пазiцыi ў хiт‑парадзе на працягу некалькiх тыдняў.

Тое, што на галасаванне могуць выставiць сваю песню ўсе ахвотнiкi, адпавядае iдэi заснавальнiкаў партала — прапагандаваць айчынную беларускамоўную музыку. Дзеля гэтага «Тузiн Гiтоў» займеў найбуйнейшы легальны сецiўны каталог беларускамоўных песень у фармаце MР3, з якога штомесяц фiксуецца каля 50 000 скачванняў трэкаў, гэтыя песнi гучаць у радыёэфiры. На сайце можна знайсцi навiны з музычнага жыцця краiны, а калi дадаць сюды змешчаныя там жа каля 100 рэцэнзiй на навiнкi, дык атрымаецца цi не поўны жыццяпiс сучаснай айчыннай альтэрнатыўнай музыкi.

Наколькi аб’ектыўнымi сталi вынiкi галасавання, вы можаце ўпэўнiцца самi — «Прэм’ер Тузiн‑2007» ужо ў продажы. Арганiзатары ТГ прызнаюцца — нягледзячы на iснаванне адмысловых механiзмаў забеспячэння добрасумленнага галасавання, без парушэнняў не абыходзiцца нi дня. Iснуюць нават спiсы самых актыўных аматараў прагаласаваць за адну песню больш як раз на суткi.

Аналiзуючы развiццё беларускамоўнай музыкi за апошнiя гады, Алег Хаменка па нашай просьбе паспрабаваў спрагназаваць яе будучыню. На яго думку, актыўная папулярызацыя музыкi фармату ТГ прывядзе да таго, што беларускiм рускамоўным музыкантам таксама захочацца спяваць на роднай мове.

Прывабiць беларуская мова i выканаўцаў з суседнiх краiн — паводле iнфармацыi спадара Хаменкi, цiкаўнасць ёсць у польскiх i расiйскiх камандаў, а Надзея Бабкiна нават ужо вядзе з беларусамi адпаведныя перамовы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках