20 красавiка 2024, Субота, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Хаменка: «Напэўна, там нешта падкруцілі»

3

Выхад гурта «Палац» у паўфінал «Эўрафэсту» стаўся прыемнай нечаканасьцю для прыхільнікаў беларускай музыкі. «Нарэшце ў Эўропе пачуюць нашую мову!», «Галасуем за сваіх!» — запісы з такім сэнсам даволі часта трапляліся на абсягах бел‑ЖЖ. Але ўсе надзеі абрынуліся ў адначас. Нягледзячы на тое, што «Палац» набраў больш за 2400 галасоў на «Эўравізію» ў Бялград паедзе іншы выканаўца.

Тузін гітоў зьвязаўся зь лідэрам «Палаца» адразу па абвяшчэньні вынікаў. Алег Хаменка сказаў, што «сам не зразумеў, што гэта было». «Нам тут самім нічога не тлумачылі. Сказалі, што мы пятыя і ў фінал не прайшлі. Як фармаваліся вынікі я не зразумеў», — адзначыў Хаменка.

ТГ таксама пацікавіўся ў саліста «Палацу», хто прыдумаў ідэю іх выступу. «Гэта я збольшага прыдумаў. Атрымаўся такі Мэрылін Мэнсан беларускага розьліву», — адказаў Алег Хаменка.

Ніхто з чатырох прэтэндэнтаў на пуцёўку ў Белград па‑беларуску не сьпявае. Руслан Аляхно працуе ў стандартным стылі расейскай папсы (дарэчы, ён набраў большасьць галасоў у паўфінале). Гюнэш Абасава прасьпявала песьню ў нечаканай рок аранжыроўцы. Гурт «По глазам» пераклаў на ангельскую свой гіт «Девочка 3000‑х лет». Атрымалася неяк сьціпла і невыразна, лепей бы па‑расейску сьпявалі. Каманда Litesound спрабуе пераўтварыцца ў стандартны бойз‑бэнд.

Вынікі фіналу «Эўрафэсту» будуць вядомыя празь месяц. 21 студзеня журы назаве імя пераможцы, які паедзе прадстаўляць Беларусь у Бялград на «Эўравізію‑2008».

«Кожны год паўтараецца адна і тая ж схема. Я ня веру ў галасаваньне па тэлефоне, больш за тое я ўпэўнены, што яно ў мінулыя гады было падстроена. Гэта неаднакроць знаходзіла сваё пацьверджаньне. І ня толькі я казаў пра тое, але, напрыклад, і бацька Наташы Падольскай. Проста сьмешна верыць у тое, што гэта было па‑сапраўднаму. Калі нават не кранаць маральны аспэкт, я лічу, што гэта тэхнічна немагчыма. У апэратара, што займаецца «Эўравізіяй», няма шлюзу, каб прапускаць такую колькасьць галасоў. Таму галасаваньне — гэта дэкарацыя і ўсё вырашаецца наверсе», -- лічыць рэдактар газэты “Антэна” Сяргей Маліноўскі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках