Беларуска ўвайшла ў топ-5 самых прыгожых жанчын свету
6- 25.10.2026, 12:08
- 3,282
Жанчына жыве ў вёсцы і разам з мужам выхоўвае чацвярых дзяцей.
Шматдзетная мама з Мінска Маргарыта Маскеліене прадставіла Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці для замужніх жанчын «Місіс Сусвет – 2026», паведамляе «Точка».
Фінал адбыўся 24 кастрычніка на Шры-Ланцы. За карону змагаліся больш за 100 удзельніц.
Беларуска атрымала тытул чацвёртай віцэ-місіс. І адначасова забрала яшчэ дзве ўзнагароды – Mrs Sport і Mrs Universe Beauty.
Праграма конкурсу ўключала маштабны выхад у нацыянальных строях і традыцыйныя дэфіле. Паралельна ў межах конкурсу праходзілі міні-этапы.
Пераможцай жа 49-га міжнароднага конкурсу прыгажосці «Місіс Сусвет – 2026» стала прадстаўніца Манака Ісідара Ранкавіч.
Хто такая Маргарыта Маскеліене
Пуцёўку на «Місіс Сусвет» Маргарыта Маскеліене атрымала, заваяваўшы тытул «Лэдзі Беларусь» у 2025 годзе. Праект адначасова быў нацыянальным адборам на міжнароднае спаборніцтва.
Беларуска родам з Мінска, але ўжо шмат гадоў жыве з сям’ёй у вёсцы. Разам з мужам яна выхоўвае чацвярых дзяцей: старэйшай дачцэ Магеме хутка споўніцца 12 гадоў, Алме — 7, Алсу — 5, а малодшаму Алемару напрыканцы верасня будзе 3 гады.
У беларускай красуні дзве вышэйшыя адукацыі. Яна скончыла БДУКМ па спецыяльнасці «рэжысура прадстаўленняў і святаў», а затым атрымала дыплом трэнера ў БДУФК.
Зараз Маргарыта развівае сябе ў фітнес-індустрыі, праводзіць майстар-класы і аўтарскія практыкі. Адзін з напрамкаў яе працы — mind and body, у аснове якога ляжыць свядомае стаўленне да ўласнага цела.