Паліцыя ў Бялградзе рашылася на нечаканы крок
3- 26.10.2026, 12:33
- 4,402
Пратэстоўцы апладзіравалі сілавікам.
Пасля таго, як экс-прэзідэнт Сербіі, прарасійскі палітык Аляксандар Вучыч прызнаў паразу на парламенцкіх выбарах, паліцэйскія падраздзяленні пачалі пакідаць цэнтр Бялграда. Натоўпы людзей, якія святкавалі перамогу студэнцкай апазіцыі, праводзілі апладысментамі паліцэйскія грузавікі, што ад’язджалі, піша «Дыялог».
На працягу некалькіх месяцаў вуліцы вакол ключавых урадавых будынкаў знаходзіліся пад узмоцненай аховай, што нагадвала падрыхтоўку ўладаў да сутычак з дэманстрантамі. Аднак пасля абвяшчэння вынікаў галасавання паліцыя пачала згортваць сваю прысутнасць у цэнтры горада, а частку агароджаў пачалі прыбіраць.
Бялград святкаваў перамогу апазіцыі ўсю ноч. Партыя «Студэнцкі спіс» набрала больш за 52% галасоў, упэўнена апярэдзіўшы партыю экс-прэзідэнта Вучыча. Ён быў вымушаны афіцыйна прызнаць паразу і перайсці ў апазіцыю.