Уладальнікі электрамабіляў у Беларусі пачнуць плаціць транспартны падатак
2- 26.10.2026, 12:46
- 1,236
Стала вядома, калі пачнуць прыходзіць паведамленні.
У 2027 годзе ўладальнікі электрамабіляў атрымаюць паведамленні аб уплаце транспартнага падатку за 2026-ы, бо з 2026-га льгота для іх скасаваная. Аўто будуць абкладацца падаткам па стандартных стаўках.
— Мы не павінны забываць, што ўсе карыстаемся інфраструктурай, у першую чаргу — гэта дарогі. Іншымі словамі, транспартны падатак у Беларусі дзейнічае як мэтавая крыніца фінансавання выдаткаў на дарожнае будаўніцтва. Таму мы кажам, што прыйшоў час ураўнаваць усіх у абавязку ўдзельнічаць у фінансаванні такога віду дзяржаўных выдаткаў. Калі ў далейшым узнікне неабходнасць вырашаць экалагічныя задачы, падатковая сістэма будзе адаптоўвацца і шукаць для гэтага механізмы, — распавёў Дзмітрый Кійко, міністр па падатках і зборах Беларусі.