28 кастрычнiка 2026, Серада, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пугачова заінтрыгавала заявай пра 2027 год для Расіі

6
Пугачова заінтрыгавала заявай пра 2027 год для Расіі
Ала Пугачова

Дату выбралі не выпадкова.

Загадкавая фраза Алы Пугачовай пра неабходнасць дажыць да 2027-га года ў кантэксце крытыкі сітуацыі ў Расіі можа ўказваць на нарастанне незадаволенасці ў бліжэйшым асяроддзі дыктатара і ваеннага злачынцы Уладзіміра Пуціна. Пра гэта заявіла оперная спявачка, грамадская дзеячка і экс-дэпутат Дзярждумы РФ Марыя Максакава падчас чату на «Главредзе».

У інтэрв'ю журналістцы Кацярыне Гардзеевай Пугачова адмовілася раскрываць сваё бачанне будучыні, аднак параіла дажыць да 2027-га года і запомніць яго. Максакава перакананая, што за гэтымі словамі стаяць не выпадковыя здагадкі, а веданне настрояў у расійскіх уладных кабінетах.

«Пугачова, магчыма, мела на ўвазе незадаволенасць бліжэйшага асяроддзя. У яе, напэўна, значна больш інфармацыі, чым проста адкрытыя крыніцы. Ала Барысаўна кантактуе з многімі дзякуючы таму, што яна надзвычай папулярная ва ўсіх слаях грамадства. Акрамя ўсяго іншага, у яе выдатная інтуіцыя», — адзначыла Максакава.

Экспертка таксама адхіліла версію пра тое, што спявачка проста звярнулася да містыкі, і выказала здагадку, што прагноз нарадзіўся з кулуарных намёкаў.

«У любым выпадку, думаю, што гэтыя словы Пугачовай заснаваныя не на варажбе — хутчэй за ўсё, нешта праскоквала ў размовах і паміж радкоў», — дапусціла Максакава.

Што можа наблізіць заканчэнне вайны: меркаванне Максакавай

Асобна экс-дэпутатка звярнула ўвагу на барацьбу за рэсурсы сярод расійскіх чыноўнікаў, якая, паводле яе ацэнкі, ужо дае пра сябе ведаць.

«Недарэмна ж казнакрады выкручваліся, спаборнічаючы паміж сабой, прыдумваючы і ўскладняючы схемы, як менавіта «запасы радзімы» павінны перацячы ў іх асабістыя куфры. Напэўна, яны ўжо скардзяцца», — падкрэсліла Максакава.

Галоўным інструментам ціску на Крэмль спявачка лічыць абмежавальныя меры Захаду і заклікала саюзнікаў Кіева не аслабляць іх.

«Як бы там ні было, хочацца пажадаць украінскім партнёрам больш уважліва ставіцца да санкцый. Санкцыі супраць бліжэйшага асяроддзя Пуціна вельмі важныя — яны ствараюць і ўзмацняюць напружанасць. А трэба зрабіць так, каб асяроддзе крычала і спаборнічала з прыватнымі ваеннымі кампаніямі ў тым, як хутчэй і надзейней ліквідаваць упыра», — падсумавала Максакава.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲