28 кастрычнiка 2026, Серада, 13:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін раскрывае карты

2
Пуцін раскрывае карты
Віктар Шлінчак

Крэмль пачаў уносіць новыя ўводныя ў абмеркаванне завяршэння вайны.

Пуцін раскрывае карты і таргуецца наконт раней агучаных рэчаў. Дзіўна, што гэтага дагэтуль не ўсведамляюць тыя, хто яшчэ здольны ўплываць на геапалітыку

Дык пра што ідзе гаворка?

Крэмль пачынае ўносіць новыя ўводныя ў абмеркаванне завяршэння вайны. І першая з іх — гэта расшыфроўка паняцця «гарантыі бяспекі для Расіі». У разуменні Пуціна і яго атачэння мірная дамова з Украінай можа быць падпісаная, калі НАТА адступіць ад межаў з Расіяй. То-бок статусу сябра павінны пазбавіцца ўсе тыя, хто ўступіў у Альянс, пачынаючы з 90-х гадоў. Па сутнасці, гаворка пра 16 краін, што сталі сябрамі з 1999 года: ад Польшчы, Чэхіі і Венгрыі да Фінляндыі і Швецыі.

І гэта — не проста максімалісцкае патрабаванне, агучанае ў 2007 годзе ў Мюнхене (якое датычыцца пашырэння Альянсу), але і адкрытае тлумачэнне таго, што вайна ва Украіне служыць падставай для пачатку размовы пра маштабную геапалітычную рэвізію. А таму вайна Расіі з Еўропай проста непазбежная, бо па сваёй сутнасці яна таксама будзе насіць экзістэнцыйны характар.

Гаворка пра 16 краін, якія сталі сябрамі з 1999 года

Расія пастаянна кажа пра пагрозы для сябе, пра тое, што яе падманулі і што з яе месцам у свеце не лічацца. І пры гэтым напад на РФ ніхто і ніколі не разглядаў нават як мадэль для сімуляцыі. Наадварот, Альянс быў створаны менавіта дзеля забеспячэння механізму стрымлівання агрэсіі.

Таму ў словах Пуціна няма ніякай логікі. Бессэнсоўна лічыць, што вайна ва Украіне можа скончыцца, як толькі Пуцін атрымае ўвесь Данбас або нават тэрыторыі, замацаваныя ў Канстытуцыі РФ. Расія пераследуе значна больш маштабныя стратэгічныя мэты. І развал НАТА — адна з галоўных.

Да 2030 года ЕС павінен пераўзброіць свае арміі. Дзякуючы гэтаму адмова ад амерыканскага парасона бяспекі не будзе здавацца настолькі палохаючай. Такія планы Еўропы.

У планы Пуціна ўваходзіць імкненне ў перыяд 2027—2030 гадоў максімальна знізіць «каштоўнасць» Альянсу, справакаваць раскол і запаволіць тэмпы пераўзбраення ў шэрагу краін. Мы ж у гэтай карціне выконваем ролю сілы, якая стрымлівае магчымасці Масквы па вядзенні СВА ў перспектыве да аднаго года. Таму дапамога зброяй і грашыма з боку еўрапейцаў — гэта, між іншым, плата за выйграны для іх час.

Да сакавіка–красавіка наступнага года ў Масквы яшчэ будуць магчымасці «праціскаць» нас да капітуляцыі. У перыяд з красавіка па май можа адкрыцца невялікае акно магчымасцяў ужо для нас (калі я правільна падлічваю). І калі тэмп вайны не пачне згасаць да верасня 2027 года, наступнай кропкай для кардынальных змен могуць стаць ужо толькі 2029—2030 гады.

Віктар Шлінчак, заснавальнік і старшыня праўлення Інстытута сусветнай палітыкі, «Фейсбук»

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲