23 снежня 2024, панядзелак, 20:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За што ЗША ўвялі новыя санкцыі?

17

МЗС Беларусі сёння заявіла, што ЗША ўвялі дадатковыя санкцыі супраць канцэрна «Белнафтахім».

У адказ Беларусь адклікала свайго амбасадара з Злучаных Штатаў і парэкамендавала амбасадару ЗША ў Беларусі пакінуць краіну.

Якія прэтэнзіі ЗША да Беларусі? Найперш – наяўнасць палітвязняў у турмах. Сёння ў зняволенні знаходзяцца экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Казулін і моладзевы лідэр Андрэй Кім. Заключаны пад варту да суду лідэр прадпрымальнікаў Сяргей Парсюкевіч.

ЗША і Еўразвяз неаднаразова заклікалі ўлады Беларусі вызваліць Вязняў сумлення. Цягам апошняга месяца на свабоду выйшлі палітвязні Артур Фінькевіч, Зміцер Дашкевіч, Мікола Аўтуховіч, Юры Лявонаў, Аляксандр Здвіжкоў, Андрэй Клімаў. Астатніх улады пакуль адмаўляюцца вызваляць.

26 лютага намеснік прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Том Кейсі заявіў, што канчатковае вызваленне Аляксандра Казуліна будзе азначаць, што ў Беларусі вызваленыя палітычныя зняволеныя. «Як толькі гэта адбудзецца, мы гатовыя пачаць дыялог з Беларуссю наконт паляпшэння двухбаковых стасункаў», – заявіў Т. Кейсі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках