18 траўня 2024, Субота, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юніёрская зборная Беларусі па хакеі пацярпела дзве паразы на ЧС

Дзве паразы ў двух матчах пацярпела юніёрская зборная Беларусі на чэмпіянаце свету сярод 18-гадовых хакеістаў, які адбыўся ў Казані (Расея).

13 красавіка апекаванцы Уладзіміра Цыплакова прайгралі камандзе Швецыі - 2:6 (1:1, 0:1, 1:4). Абедзве шайбы закінуў нападнік Аляксандр Фамін з менскай "Юнасці", які адзначыўся на 13-й хвіліне (пры ліку 0:1) і на 58-й, у большасці (1:6).

14 красавіка беларуская зборная прайграла амерыканцам - 2:5 (1:2, 0:2, 1:1). На 4-й хвіліне лік адкрыў А.Фамін, пасля чатыры разы адзначыліся супернікі. На 46-й хвіліне абаронца Сяргей Шэлег ("Юнасць") скараціў разрыў праз рэалізаваную большасць у два гульцы, а менш чым за дзве хвіліны да сканчэння трэцяга перыяду хакеісты ЗША паразілі пустую браму, скарыстаўшыся тым, што беларусы замянілі брамніка шостым палявым гульцом.

Наступны матч зборная Беларусі зладзіць 16 красавіка супраць швейцарцаў.

Стан камандаў:

група "А" - Канада - 3 ачкі (1 матч; шайбы 9-2), Расея - 3 (1; 6-4), Славаччына - 3 (2; 9-8), Данія - 0 (1; 2-5), Нямеччына - 0 (1; 2-9);

група "В" - ЗША - 6 (2; 12-4), Швецыя - 3 (1; 6-2), Швейцарыя - 0 (1; 2-7), Беларусь - 0 (2; 4-11), Фінляндыя - 0 (0; 0-0).

Барацьбу за медалі працягнуць тры лепшыя каманды кожнай групы. Квартэт няздараў будзе змагацца за захаванне прапіскі ў вышэйшым дывізіёне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках