17 траўня 2024, Пятніца, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі з'явіцца яшчэ адна зборачная вытворчасць сотавых тэлефонаў

11

Другая зборачная вытворчасць сотавых тэлефонаў з'явіцца ў Беларусі. Пра гэта паведаміў 14 красавіка журналістам у Менску першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Іван Рак.

Па ягоных словах, зборачную вытворчасць ладзіць беларуская прыватная кампанія. Цяпер тэхнічныя ўмовы арганізацыі вытворчасці праходзяць рэгістрацыю, пасля чаго распачнецца працэдура сертыфікацыі. Тэлефоны будуць збірацца з кітайскіх камплектоўных.

І.Рак мяркуе, што пра сваё выйсце на рынак фірма абвесціць неўзабаве, хутчэй за ўсё, у траўні, паведамляе БелаПАН.

Першы намміністра таксама паведаміў, што УП "Промсвязь" ужо выпусціла першую партыю сотавых тэлефонаў "Евротеф-М". "Адна тысяча тэлефонаў сабрана, пройдзена працэдура сертыфікацыі. На сёння першая партыя апаратаў рыхтуецца да продажу", - сказаў І.Рак.

Па ягоных словамх, "Промсвязь" плануе працаваць над зборкай бюджэтных мадэляў сотавых тэлефонаў і выпускаць прадукцыю невялікімі партыямі. Пакуль гэтая мадэль будзе пастаўляцца на ўнутраны рынак. Згодна з папярэдняй ацэнкай, кошт "Евротеф-М" будзе не вышэй за 300 тыс. рублёў. Адметнасцю гэтай мадэлі з'яўляецца магчымасць яе выкарыстання адначасова як звычайнага бяздротавага і сотавага тэлефона стандарту GSM. Вытворчасць ладзіцца з кітайскіх камплектоўных.

"Евротеф-М" уяўляе сабой мабільны сотавы тэлефон, які падтрымлівае стандарт GSM 900/1800/1900 Мгц, розныя дадаткі (е-mail, WAP 2.0, SMS, MMS ды інш.). Ён мае каляровы дысплей, вібравыклік, паліфанію, камеру, тэлефонны нататнік на 500 нумароў, гучную сувязь і іншыя дадатковыя функцыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках