19 траўня 2024, Нядзеля, 5:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Аляксандр Лукашэнка захапіўся заходнімі піярцамі

14

У Менску наспявае скандал вакол піяр-праекту беларускай улады па паляпшэнні іміджу краіны за мяжой.

Праект, падрыхтаваны нанятым для гэтых мэтаў чальцом брытанскай палаты лордаў Англіі, уладальнікам кампаніі "Chime Communications", вядомым піярцам лордам Тымаці Бэлам, проста знік. Паўстала пытанне, навошта ж сэр Бэл вёў перамовы з Лукашэнкам?

Лорд Бэл - постаць даволі цікавая. Ён быў дарадцам па піяры ў Маргарэт Тэтчэр пад час яе перадвыбарных кампаніяў. Рэкамендаваў ёй, як камунікаваць з журналістамі і нават як апранацца. Сярод кліентаў яго кампаніі - "Уолт Дысней", "Макдоналдс", "Ролс- Ройс", "Ролекс" і нават Барыс Беразоўскі. Пры чым на брытанскага лорда маецца зуб у расейскіх уладаў - асвятленнем справы Аляксандра Літвіненкі ў медыях займалася кампанія Бэла, адзін з фотакарэспандэнтаў якой зрабіў знакаміты перадсмяротны здымак Літвіненкі ў бальнічнай палаце. Апошнімі буйнымі кліентамі брытанца былі ўрад Саудаўскай Аравіі і экс-прэм'ер Тайланду Таксін Чынават. У дадатак, пэўны час Тымаці Бэл быў дарадцам прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі.

Дамова паміж Лукашэнкам і лордам Бэлам зладзілася месяц таму. Тады Лукашэнка, які раней заяўляў, што "не надта зважае на тэматыку, якой займаецца кампанія "Chime Communications", на сустрэчы з Бэлам паведаміў, што "свет развіваецца такім чынам, што без вашага рамяства немагчыма прэзентаваць у свеце тую ці іншую краіну. Беларусь з'яўляецца еўрапейскай краінай. І каб пераканаць усіх у гэтым, мы гатовы прапанаваць вам любую інфармацыю, паказаць любое цікавае для вас месца". У адказ Бэл паведаміў, што ён "паглядзеў вялікую колькасць інтэрнэт-рэсурсаў з інфармацыяй пра Беларусь і ўбачыў там шмат няшчырых і крывадушных каментароў. Трэба працаваць, каб гэта выправіць… "Беларусь - вельмі спакойная і міралюбная краіна. Вы граеце своеасаблівую ролю брамы ў геапалітычным і геастратэгічным плане", - казаў Тымаці Бэл, падкрэсліваючы, што ў некалькі наступных гадоў плануе зарабіць мільёны даляраў на паляпшэнні іміджу беларускага кіраўніка ў вачах сусветнай супольнасці. Дамова паміж Лукашэнкам і брытанскім піярцам адразу выклікала міжнародны рэзананс. Так, прадстаўнік праваабарончай арганізацыі Amnesty International Майк Блэйкмар заявіў, што паляпшэнне міжнароднага іміджу беларускага кіраўніка, за якое ўзяўся брытанскі лорд Тымаці Бэл, стане найцяжэйшай задачай майстра піяру. "Калі беларускі кіраўнік сапраўды жадае палепшыць свой імідж, то пра гэты яго намер больш скажуць учынкі, а не словы, якімі б прыгожымі яны ні былі", - заявіў праваабаронца. Блэйкмар заклікаў Аляксандра Лукашэнку "спыніць пераслед і арышты сваіх апанентаў, вызваліць з турмаў палітвязняў".

Беларуская апазіцыя выступіла ў тым самым духу. Так, першы намеснік старшыні Партыі беларускага народнага фронту Вінцук Вячорка ў гутарцы з карэспандэнтам "НИ" паведаміў, што "спробы Лукашэнкі палепшыць свой імідж з дапамогай заходніх наймітаў дарэмныя". Апазіцыянер упэўнены, што рэальныя справы Лукашэнкі перакрэсляць усё высілкі піярцаў: "Праз некалькі дзён пасля вядомай сустрэчы Лукашэнкі з Бэлам АМАП жорстка разагнаў мірную імпрэзу "Дня волі" 25 сакавіка. Так што Лукашэнку ніякія піярцы не дапамогуць".

Тым не менш Бэл паведаміў, што ён гатовы прыступіць да працы ў Менску і паабяцаў падрыхтаваць на працягу двух тыдняў піяр-план па паляпшэнні іміджу Беларусі ў свеце.

А на гэтым тыдні следам за заявамі лорда Бэла ў Менску склалася даволі скандальная сітуацыя. Так, англійскі піярца заявіў, што даслаў праект плану беларускім уладам, але адмовіўся нешта казаць пра яго змест, маўляў, не мае права агучваць дэталі сваёй прапановы, пакуль план не будзе зацверджаны. У адказ на заяву Бэла прадстаўнікі адміністрацыі прэзідэнта Беларусі паведамілі, што ніякага плану ад яго не атрымлівалі.

У выданнях, блізкіх да апазіцыі, згадалі, што за дзень да сустрэчы Бэла і Лукашэнкі ў Менску быў арыштаваны амерыканскі юрыст Зэльцэр, якога, паводле медыяў, Барыс Беразоўскі даслаў у Беларусь, каб "адбіць" актывы памерлага грузінскага алігарха Бадры Патаркацышвілі. У дадатак, Бэл яшчэ з часоў "справы Літвіненкі" славіўся сваімі блізкімі кантактамі з гнаным расейскім алігархам. Сітуацыю паспрабаваў растлумачыць галоўны прэтэндэнт на спадчыну грузінскага мільярдэра грамадзянін ЗША грузінскага паходжання Джозаф Кей. Ён паведаміў, што перад Тымаці Бэлам стаяла тая ж задача, што і перад Зэльцэрам - вырашыць лёс укладанняў Бадры. А версія з паляпшэннем іміджу прыдумана, каб адвезці вочы. Па словах Кея, вялося пра буйны нафтаперапрацоўчы завод, які, як чакалася, Лукашэнка можа выставіць на продаж

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках