11 траўня 2024, Субота, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стан палітвязня Сяргея Парсюкевіча пагоршыўся

3

Пагоршыўся стан здароўя прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча, які знаходзіцца ў следчым ізалятары. Пра гэта ён напісаў жонцы Наталлі ў лісце, які перадаў ёй 17 красавіка.

Так, З.Парсюкевіч піша, што ў яго ўзмацніліся прыступы астмы. "Камера маленькая, у ёй знаходзяцца 13 чалавек, яму цяжка дыхаць. Да таго ж, цяжкасці ў дыханні выклікаюць паліпы ў носе. Да гэтага дадаецца псіхалагічны страх перад новымі прыступамі, таму робіцца кепска з сэрцам", - адзначыла жонка прадпрымальніка. Па яе словах, яна перадала валакардын, але З.Парсюкевіч яго не атрымаў.

Са словаў жонкі, Сяргей перыядычна запісваецца на прыём да доктара, але той "ніякай практычнай дапамогі не здзяйсняе - паслухае, паглядзіць, а толку ніякага".

Суд над З.Парсюкевічам адбудзецца 22 красавіка ў 12 гадзін у Маскоўскім судзе Менска.

Віцебскі прадпрымальнік быў арыштаваны 4 сакавіка пасля таго, як з'явіўся на допыт у пракуратуру Маскоўскага раёна Менска. Яму высунулі абвінавачванне ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 364 КК (гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі). З.Парсюкевіч абвінавачаны ў тым, што ў час адбыцця пакарання за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня ў Менску ў спецпрыёмніку-размеркавальніку на вуліцы Акрэсціна напаў на міліцыянта. Абарона, у сваю чаргу, сцвярджае, што гэта супрацоўнікі спецпрыёмніка збілі прадпрымальніка.

З.Парсюкевічу падоўжылі тэрмін утрымання пад вартай да 30 красавіка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках