18 траўня 2024, Субота, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

La Repubblica: NATO вызначыла «чырвоныя лініі» для ўступлення ў вайну на баку Украіны

23
La Repubblica: NATO вызначыла «чырвоныя лініі» для ўступлення ў вайну на баку Украіны

Одна з іх тычыцца Беларусі.

NATO можа наўпрост узяць удзел у вайне Расеі супраць Украіны, калі расейскія акупанты прарвуць лінію абароны УСУ на паўночным захадзе краіны, або ў выпадку ваеннай правакацыі расейцаў супраць краін Балтыі, Польшчы або нападу на Малдову.

У матэрыяле італійскай газеты La Repubblica гаворыцца аб тым, што на гэты момант у калектыўнага блока бяспекі Захаду няма аператыўных планаў, якія меркавалі б увод войск ва Украіну.

Аднак праводзіцца ацэнка магчымасці наўпроставага ўдзелу NATO ў вайне ў выпадку пераходу Расеяй чырвоных ліній.

Першая чырвоная лінія - прарыў на паўночным захадзе Украіны

Заходні свет можа войскамі ўступіць у вайну ва Украіне, калі адбудзецца ўмяшанне трэцяга боку, да прыкладу, у выпадку прарыву акупантаў на паўночным захадзе ўкраінскай дзяржавы.

«Гэта б стварыла калідор паміж Украінай і Беларуссю…Тактычны варыянт нядаўна прызнаны магчымым некалькімі аналітыкамі хаўруснікаў. Тады Менск быў бы непасрэдна ўключаны ў вайну. Яго войскі і арсенал мелі б вызначальнае значэнне для Масквы. І гэтая акалічнасць магла толькі актывізаваць абарону на карысць Украіны», - паказана ў артыкуле.

Правакацыі супраць краін NATO ці напад на Малдову

Другой чырвонай лініяй на Захадзе бачаць ваенныя правакацыі супраць краін Балтыі ці Польшчы, ці наўпроставы напад на Малдову.

«Гэта не абавязкова ўварванне, якое можа адбыцца пасля наступлення на Адэсу, але проста ваенны ўдар, каб праверыць рэакцыю Захаду», - адзначылі журналісты.

Мяркуецца, што Расея можа паспрабаваць праверыць здольнасць Альянсу да рэакцыі «ў фазе магчымай блытаніны». Пад хаатычнай сітуацыяй маецца на ўвазе сезон выбараў у Еўропе і ЗША. Крэмль можа падумаць, што NATO адцягваецца, але блок не будзе мірыцца з такімі праявамі расейскай агрэсіі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках