2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія памежнікі застрэлілі парушальніка на мяжы з Украінай

1

Супрацоўнікі памежнай службы ФСБ РФ смяротна паранілі 25-гадовага расейца, які спрабаваў незаконна перасекчы мяжу Украіны з Расеяй.

Пра гэта паведаміў РІА "Новости" старэйшы афіцэр Харкаўскага памежнага атраду Дзімітрый Гаркольцаў.

НЗ адбылося ў сераду вечарам, недалёка ад вёскі Краснае Харкаўскай вобласці Украіны.

"Мы атрымалі ад дзяжурнага памежнай службы ФСБ па Белгарадскай і Варонежскай абласцях РФ інфармацыю пра выкарыстанне расейскімі памежнікамі зброі супраць аўтамабіля УАЗ без нумарных знакаў, які незаконна перакрочыў мяжу з Украіны", - сказаў Гаркольцаў.

Пасля таго, як памежнікі пачалі стральбу, машына павярнула назад, на ўкраінскую тэрыторыю. Супрацоўнікі міліцыі і пракуратуры Украіны, якія прыбылі на месца, знайшлі за рулём УАЗа ўжо мёртвага мужчыну.

Загінуламу было 25 гадоў, ён жыл у вёсцы Жураўлёўка Белгарадскага раёна Белгарадскай вобласці Расеі. У аўтамабілі, за рулём якога ён знаходзіўся, знойдзены груз вырабаў з металу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках