5 траўня 2024, Нядзеля, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Казуліна: «Мы проста ў шоку»

20

“Мы ўжо сазваніліся з усімі родзічамі. Мы ўсе ў шоку. Самае жудаснае, што я пачула, што майго бацьку назвалі чалавекам, які ня мае нічога сьвятога. Вельмі цяжка гэта чуць ад чалавека, які сапраўды ня мае нічога сьвятога", -- паведаміла дачка палітзвязня Аляксандра Казуліна Юлія, каментуючы “Радыё Свабода” сёньняшні выступ Аляксандра Лукашэнкі ў “парламенце”.

Былы адвакат Аляксанда Казуліна Ігар Рынкевіч таксама заявіў:

“Хамскія выпады на адрас Аляксандра Казуліна застануцца на сумленьні Аляксандра Лукашэнкі, які вельмі добра ведае, на якіх умовах прафэсару Казуліну прапаноўвалася свабода. Як раз тут ён хлусіць. У цывілізаванай краіне за такія рэчы трэба прыцягваць да адказнасьці за зьнявагу. Адзінае, што Казулін ня можа адказаць. Фактычна Лукашэнка адаслаў нас да спадчыннай манархіі, што ня мае ніякага дачыненьня да рэспубліканскай традыцыі, да сыстэмы выбараў вышэйшага кіраўніка дзяржавы. Заўважна, што ён яшчэ не адну пяцігодку зьбіраецца нам распавядаць пра свае пляны. Мы ўсе зьяўляемся закладнікамі палітыкі аднаго чалавека”.

Вольга Казуліна, дачка палітвязьня Юлія Казуліна, камэнтуючы заяву А. Лукашэнкі, што Казуліну прапанавалі свабоду, а ён нібыта адмовіўся, выказала недаўменьне:

“У адносінах да майго таты было ўсё ня так. Іншых палітвязьняў выпусьцілі. А яму сказалі: давай зьяжджай, прапануючы палітычныя ўцёкі. Мой тата на гэта не пагадзіўся. Ён не вінаваты і ўцякаць з краіны не зьбіраецца”.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках