2 траўня 2024, Чацвер, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікола Статкевіч: Прысуды на «Працэсе 14-ці» -- новая форма «хіміі»

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), сябра аргкамітэта грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь” Мікола Статкевіч назваў прысуды ўдзельнікам “Працэса 14-ці” – “новай формай хіміі”.

Былы палітвязень перакананы, што ў Беларусі захоўваецца толькі фармальны бок правасуддзя, а ягоны сэнс цалкам знік:

«На мінулым працэсе частка падсудных атрымала штраф, а частка такую новую хімію без накіравання ў камендатуры. І мы іх не залічылі ў палітвязні. Улада гэта ўлічыла: калі мы не будзем рэагаваць на такія прысуды, дзе чалавек прывязваецца да сваёй кватэры, то такая форма пакарання будзе пашырацца», -- заявіў палітык у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Суд Цэнтральнага раёна Менску прысудзіў удзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў Міхаіла Субача і Паўла Вінаградава да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў спецкамендатуру. Яшчэ адзін удзельнік «Працэса 14-ці», непаўнагадовы Максім Дашук прысуджаны да 1,5 год абмежавання волі.

Усяго па справе аб удзеле ў акцыях пратэсту прадпрымальнікаў праходзяць 14 актывістаў апазіцыі. 10 з іх ужо былі асуджаны раней. Моладзеваму актывісту Андрэю Кіму судом Цэнтральнага раёна Менска прызначана 1, 5 гадоў калоніі. Іншыя ўдзельнікі "Працэсу 14-ці" -- Аляксей Бондар, Арцём Дубскі, Міхась Крываў, Міхась Пашкевіч, Алесь Стральцоў, Алесь Чарнышоў, Таццяна Цішкевіч - прысуджаныя да выпраўленчых прац па месцы працаўладкавання з адлічэннем дзяржаве 20% заробку. Антона Койпіша і Уладзіміра Сяргеева аштрафавалі на 100 базавых велічынь.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках