«Белавія» цяпер без «танкалёта»
9- 2.05.2024, 15:03
- 22,860
«Зубралёт» наступны?
З самага ўзроставага самалёта авіякампаніі Belavia Boeing 737-300 (EW-254PA) Belavia зніклі рэкламныя надпісы.
Як паведамляе крыніца Telegram-канала “ОтВінта. Авіяцыя Беларусі” ў аэрапорце, ужо тры дні, як іх зафарбавалі. Прычына - заканчэнне тэрміну арэнды рэкламы.
Самалёт беларускага авіяперавозчыка красаваўся ў брэндаванай ліўрэі аднаго з найбуйнейшых сусветных выдаўцоў і распрацоўшчыкаў гульняў Wargaming з канца ліпеня 2016 года.
Са слоў маёй крыніцы, такі ж лёс з часам напаткае і "зубралёт" (другі "танкалёт" Belavia) - Embraer ERJ-195 (EW-400PO). Той пачаў лётаць ва ўнікальнай ліўрэі крыху пазней, з лютага 2018 года.
У параўнанні з боінгам у апошняга адмысловай выявай дэкараваны яшчэ і салон: брэндаваныя «танкавыя» падгалоўнікі крэслаў, адкідныя столікі на спінках сядзенняў і дывановая дарожка.
Нагадаю, што кіпрская кампанія Wargaming прадала бізнэс у Беларусі і Расеі летам 22-га года.